Трызны
Выгляд
Герб «Газдава» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Трызны (Tryzny) — шляхецкі род гербу «Газдава» ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Паходзяць ад праваслаўных баяраў Браншчыны. Ад 2-е паловы XV ст. валодалі маёнткам Палонка ў Ваўкавыскім павеце[1].
Найбольш вызначыліся ў XVІІ ст. У Расейскай імпэрыі род быў унесены ў І частку Радаводных кнігаў Менскае губэрні.
Радавод
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]N Карповіч
- Трызна, староста бабруйскі ў 1508
- Васіль (? — па 1530), земянін каралеўскі 1523—1525
- Захар
- Кацярына (каля 1532 — ?), м. — Павал Уніхоўскі (1515—1594)
- Ёсіп (Язэп)
- Рыгор Трызна (каля 1500—1571)
- Пётра Трызна (?—1633), ж. — Ганна Масальская
- Уршуля
- Кацярына
- Тарэса
- Рыгор Трызна, маршалак слонімскі
- Мікалай Трызна (?—1640)
- Тэафіл Трызна (?—1645)
- Гедэон Міхал Трызна (?—1652)
- Марцыян Трызна (?—1643)
- Павал Пётра Трызна (?—1639)
- Мікалай Трызна (?—1640)
- Пётра Трызна (?—1633), ж. — Ганна Масальская
- Рыгор Трызна (каля 1500—1571)
- Іван, удзельнік Клецкае бітвы 1506
- Эўфрасіньня, ігуменьня Варварынскага праваслаўнага манастыру ў Пінскім павеце ў 1595
- Тама, лубенскі палкавы пісар у 1663. На загад гетмана Брухавецкага высланы ў Сыбір, але з хадайніцтва гетмана Мнагагрэшнага вернуты адтуль. У 1672 зноў лубенскі палкавы пісар.
- Клімент, у 1680—1688 магілёўскі япіскап.
- Барыс (1867—1936?), натураліст
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Насевіч В. Трызны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 674.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8