Кішынёў
Кішынёў | |||||
Chişinău | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1436 | ||||
Горад з: | 1818 | ||||
Краіна: | Малдова | ||||
Кіраўнік: | Ён Чэбан[d] | ||||
Плошча: | 120 км² | ||||
Вышыня: | 85 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 723 500 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 6029,17 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +373 22 xxxxxx +373 32 xxxxxx | ||||
Паштовы індэкс: | MD-20xx | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°1′22″ пн. ш. 28°50′7″ у. д. / 47.02278° пн. ш. 28.83528° у. д.Каардынаты: 47°1′22″ пн. ш. 28°50′7″ у. д. / 47.02278° пн. ш. 28.83528° у. д. | ||||
Кішынёў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.chisinau.md |
Кішынёў (па-румынску: Chişinău) — сталіца і найбуйнейшы горад Малдовы. Горад зьяўляецца галоўным прамысловым і гандлёвым цэнтрам Малдовы, разьмешчаны ўцэнтры краіны, на рацэ Быку. Насельніцтва на 2012 год складала 723,5 тысячы жыхароў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кішынёў разьмешчаны на рацэ Быку, прытоку Днястру, і займае плошчу ў 120 км². Муніцыпалітэт ўключае ў сябе 635 км². Горад разьмешчаны ў цэнтральнай частцы Малдовы і акружаны тэрыторыямі зь вельмі ўрадлівай зямлёй.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кішынёў мае вільготны кантынэнтальны клімат, які характарызуецца гарачым сухім летам і ветранай халоднай зімой. Зімовыя тэмпэратуры часьцяком падаюць ніжэй 0 °C, аднак рэдка апускаюцца ніжэй −10 °C. Улетку сярэдняя максымальная тэмпэратура складае прыкладна 25 °C, аднак, тэмпэратура часам дасягае 35—40 °C у сярэдзіне лета ў цэнтры гораду. Хоць сярэдняя колькасьць ападкаў і вільготнасьць у летні пэрыяд зьяўляюцца нізкімі, маюць месца нячастыя моцныя буры. Увесну і ўвосень тэмпэратура вагаецца ад 16 да 24 °C, а колькасьць ападкаў у гэты час, як правіла, ніжэй, чым улетку, але з больш частымі яшчэ больш мяккімі пэрыядамі дажджоў.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян разьвіцьця Кішынёва быў распрацаваны ў XIX стагодзьдзі. У 1836 годзе было скончана будаўніцтва Кішынёўскага сабору і ягонай званіцы. Званіца была разбурана ў савецкі час і адноўлена ў 1997 годзе. У Кішынёве знаходзіцца вялікая колькасьць праваслаўных цэркваў і будынкаў XIX стагодзьдзя ў ваколіцах гораду, як то манастыр Чуфля і царква Праабражэньня Гасподняга. Будынкі ў сучасным стылі былі пабудаваны ў горадзе пасьля 1991 году. У горадзе месьцяцца шматлікія сучасныя офісныя і гандлёвыя комплексы. Тым ня менш, старыя будынку савецкага пэрыяду па-ранейшаму шырока прадстаўлены ў гарадзкім пэйзажы.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1919 годзе ў горадзе працавала чатырнаццаць фабрык[2].
Кішынёў зьяўляецца фінансавым і бізнэсовым цэнтрам Малдовы. Ягоны СУП, які складае каля 60% ад нацыянальнай эканомікі[3], дасягнуў у 2012 годзе суму ў 52 млрд лееў (4 млрд даляраў ЗША). Такім чынам, СУП на душу насельніцтва Кішынёва склаў 227% ад сярэдняга паказчыка Малдовы. У Кішынёве найбольш разьвітая сфэра СМІ ў Малдове, а таксама ў горадзе месьцяцца некалькіх зьвязаных кампаніяў, як то вядучыя тэлевізійныя сеткі, радыёстанцыяі і газэты. Усе нацыянальныя і міжнародныя банкі Малдовы маюць свае штаб-кватэры ў Кішынёве.
Галаўны офіс нацыянальнай авіякампаніі Air Moldova разьмяшчаецца на тэрыторыі міжнароднага аэрапорту Кішынёву. 4 чэрвеня 1991 году быў заснаваны Нацыянальны банк Малдовы. Са сьнежня 1994 году ў Кішынёве працуе «Фондавая біржа Малдовы». Яе заснавальнікам быў «Аграпрамбанк Малдовы», як найбольшы банк краіны.
Асобы, зьвязаныя з Кішынёвам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Шыманоўскі (1850—1918) — беларускі этнограф і фальклярыст
- Ільля Алейнікаў (1947—2012) — расейскі эстрадны актор камічнага жанру і тэлевядучы, народны артыст Расейскай Фэдэрацыі (2001)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Предварительная численность постоянного населения Республики Молдова на 1 января 2012 года
- ^ Kaba, John (1919). Politico-economic Review of Basarabia. United States: American Relief Administration. p. 12.
- ^ Anuar Chisinau 2013. Statistica.md