Котра
Котра | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | паміж вв. Парамелі і Казішкі (Летува) |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь, Летува |
Вобласьці | Гарадзенскі раён, Аранскі раён і Шчучынскі раён |
Даўжыня | 140 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 12,8 м³/с |
Плошча басэйну | 2060 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,2 ‰ |
Ко́тра — рака ў Беларусі і Летуве, правы прыток Нёману. Цячэ ў Гарадзенскім і Шчучынскім раёнах. Даўжыня 140 км. Плошча вадазбору 2060 км². Выдатак вады ў вусьці 12,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.
У 1990 годзе ўрад Беларускай ССР зацьвердзіў Пастанову аб стварэньні заказьніка «Азёры» дзеля захаваньня вадазбору ракі[1].
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зоны адпачынку: Котра (уздоўж ракі), Скідзель (на левабярэжжы)
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца на тэрыторыі Летувы (Аранскі раён), амаль на ўсім працягу цячэ празь лес.
Даліна да возера Корава выразная, яе шырыня 300—500 м. Абалона двухбаковая, шырынёй 300—500 м; да вусьця Рычы нізкая, роўная, забалочаная, ніжэй — зьвілістая, сухая. Рэчышча моцназьвілістае, ніжэй за вёску Агароднікі Шчучынскага раёну на працягу 3 км камяністы перакат. Шырыня Рэчышча ў межань 10—20 м. Берагі да ракі Скарбянка спадзістыя, слабазабалочаныя, ніжэй — стромкія, вышынёй 1—5 м, у ніжняй плыні да 15 м.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у пачатку сакавіка. На левабярэжжы Катранская пушча. У абалоне мэліярацыйныя каналы. Ад вусьця ўгару плыньню (35 км) рыбапрамысловая дзялянка[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Котра — даволі цікавая рака праз рэдкую зьяву рачнога падваеньня. Спачатку рэкі Котра і Вула фармуюць адну раку, часам вядомую, як рака Пялеса. Пялеса пачынаецца ў Беларусі цячэ ў паўночна-заходнім кірунку. Мінуўшы граніцу Беларусі і Летувы, паміж вёскамі Парамелямі і Казішкамі, якія разьмяшчаюцца прыкладна за 22 км на паўднёвы захад ад места Аранаў, гэтая рака пашыраецца ў дзьве незалежныя рэчкі: Котру, прыток Нёмана і Вулу, прыток Мерачанкі. Такая сытуацыя склалася ў другой палове ХІХ стагодзьдзя, калі Вула праз эрозію рэчышча перасякла водападзел з басэйнам ракі Котры. У выніку гэтага Вула павялічыла свой вадазбор прыкладна на 410 км²: два ранейшых прытокі Котры цяпер нясуць сваю ваду да Вулы. Апроч таго, гэтыя працэсы выклікалі памяншэньне ўзроўню грунтавых водаў і прычыніліся да амаль поўнага зьнікненьня некалькіх вялікіх азёраў, разьмешчаных на азначанай дзялянцы.
Ад ХІ ст. берагі Котры асвойваюць славяне, якія ўкліньваюцца між балтамі, прадзіраючыся ўглыб, ажно да Берштанскага возера. Сёньня гэтыя ваколіцы прывабліваюць гожасьцю сваіх прыродных кшталтаў. Насычаная мінуўшчына рэгіёну прыцягвае пільную ўвагу гістарычных і краязнаўчых дасьледваньняў.
Каля вёскі Котры (сёньня фактычна прадмесьце Скідзелю) у верасьні 1915 году вяліся моцныя супрацьстаяньні паміж арміяй Расейскай імпэрыі, якая адступала, і авангардамі войскаў Нямецкай імпэрыі, якія наступалі. Адным з галоўных стратэгічных аб’ектаў баёў быў чыгуначны мост цераз Котру, непадалёку якога пазьней паўсталі могілкі. У міжваенныя гады немцы прыяжджалі сюды, каб прывесьці ў парадак могілкі, былі адлітыя новыя бэтонныя надмагільныя табліцы. Пазьней, ужо за незалежнай Беларусьсю, могілкі былі новаўпарадкаваныя. І сёньня за могілкамі даглядаюць, скошаная трава, акуратныя таблічкі, на якіх можна прачытаць імёны загінулых нямецкіх жаўнераў[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пракопчык Б. З чым застанецца Сьвятое балота // Зьвязда : газэта. — 12 лістапада 2013. — № 212 (27577). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 202.
- ^ Далінай Котры і азёрамі гарадзенскай пушчы, Harodnia.com
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1-2. — Л., 1971.
- Cepkeliai // Long Term Ecological Research (LTER) Network in Lithuania. Institute of Ecology of Vilnius University. Accessed 9 October 2006.
- Sužiedėlis S. Katra // Encyclopedia Lituanica. III. — Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius, 1970—1978. — 70 p. LCC 74-114275.
- Zinkus J. Katra // Tarybų Lietuvos enciklopedija. 2. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1986. — 240 p.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маршруты па Беларусі: Котра. Рака і пушча — Сяргей Харэўскі // Наша Ніва, 8 траўня 2009 г.
- Information Sheet on Ramsar Wetlands (PDF)
- Environmental Changes in the Ūla and Katra Upper Reaches During the Last 14,000 Years (PDF)
- Čepkeliai Marsh and Kotra River
- Далінай Котры і азёрамі гарадзенскай пушчы