Астрынка
Выгляд
| Астрынка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Лейкаў |
| Вусьце | Котра |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Шчучынскі раён |
| Даўжыня | 17 км |
| Плошча басэйну | 87 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 2,5 ‰ |
Астры́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Котры (басэйн Нёмана). Цячэ ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5‰.
На рацэ стаіць мястэчка Астрына.
Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Лейкаў, упадае ў Котру на паўднёвы ўсход ад возера Корава. На працягу 4 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Кульбачына). Каля вёскі Кульбачына сажалка[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 45.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1