Пліса (басэйн Нёмана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Пліса
Usielub, Plisa. Уселюб, Пліса (T. Boretti, 1900) (2).jpg
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Вялікіх Карнышаў
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 25 км
Плошча басэйну 121 км²
Нахіл воднай паверхні 3,2 ‰

Пліса́ — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 25 км. Плошча вадазбору 121 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2‰.

Асноўныя прытокі — Ляхаўка і Лешчанка. На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Уселюб.

Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Вялікіх Карнышаў, цячэ сярод лясных масіваў Наваградзкім узвышшам, упадае ў Нёман за 0,6 км на захад ад вёскі Мікалаева Іўеўскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 2,9 км[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск: 1994. С. 291.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1