Перайсьці да зьместу

Залужанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Залужанка
Агульныя зьвесткі
Выток паміж вёскамі Залужжа і Вечатарова
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 12 км
Плошча басэйну 50 км²
Нахіл воднай паверхні 2,2 ‰

Залужа́нка, Залука́нка — рака ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці, левы прыток Нёману. Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 50 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 ‰. Пачынаецца паміж вёскамі Залужжа і Вечатарова, упадае ў Нёман за 0,8 км на поўнач ад вёскі Дразды. На працягу 7,2 км каналізаваная: ад вытоку да моста каля вёскі Скамарошкі (5,2 км). У вярхоўі прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў. Каля вёсак Стары Сьвержань і Залужжа створаныя сажалкі (плошчай адпаведна 0,28 км² і 0,02 км²).

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 172