Пыранка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Пыранка
Выток воз. Малочнае
Вусьце Котра
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 44 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,5 м³/с
Плошча басэйну 622 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Пыра́нка (ад вытоку да возера Белае — Хамуто́ўка) — рака ў Гарадзенскім раёне Беларусі, правы прыток ракі Котры (басэйн Нёману). Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 622 км². Выдатак вады ў вусьці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Асноўныя прытокі — рака Бярвенка, канал Кудра.

Пачынаецца з возера Малочнае, цячэ праз азёры Белае і Рыбніца, упадае ў Котру на поўдні ад вёскі Гушчыцы. Азёрнасьць басэйну 2% (найбольшыя азёры Вераўскае, Белае, Рыбніца, Кальніца, Зацкава, Антвозера).

Даліна ў сярэдняй плыні невыразная, у высокай і нізкай трапэцападобная (шырыня 200—300 м). Абалона ў высокай плыні двухбаковая, шырыня 30—40 м, у нізкай — пераважна правабярэжная. Рэчышча ў высокай плыні зьвілістае (шырыня 3—4 м, месцамі да 10 м), на дзялянцы ніжэй за возера Рыбніца да вёскі Пыра (3,2 км) каналізаванае[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 301

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.} С. 301