Сула (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Сула
Рака Сула
Рака Сула
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Таўкачоўшчына
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 76 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,5 м³/с
Плошча басэйну 520 км²
Нахіл воднай паверхні 2,1 ‰

Сула́ — рака ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі, правы прыток Нёману. Даўжыня 76 км. Плошча вадазбору 520 км². Выдатак вады ў вусьці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зоны адпачынку: Аталезь (у сутоках Сулы й Нёману)

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Таўкачоўшчына, цячэ паўднёва-заходнімі схіламі Менскага ўзвышша, у ніжняй плыні перасякае невялікія, зрэдку забалочаныя лясныя масівы. Упадае ў Нёман за 0,7 км на поўнач ад вёскі Беражна.

Даліна слабазьвілістая, трапэцападобная, яе шырыня 0,3—0,5 км, месцамі пашыраецца да 2 км. Схілы пераважна пад лесам. Абалона двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,3 км, зрэдку пашыраецца да 0,6 км, перасечаная лагчынамі і старыцамі. Рэчышча моцназьвілістае, шырыня ракі ў межань ад 3 м у верхняй да 20 м у ніжняй плыні. Берагі парасьлі хмызьняком.[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 355

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 355
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сула (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў