Ельня (басэйн Нёмана)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Рака | |
Ельня | |
Выток | каля в. Барташы |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 23 км |
Плошча басэйну | 123 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2,3 ‰ |
Е́льня — рака ў Шчучынскім і Мастоўскім раёнах Гарадзенскай вобласьці, правы прыток Нёману. Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 123 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3‰.
Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Барташы Шчучынскага раёну, упадае ў Нёман за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Правыя Масты Мастоўскага раёну. Левы прыток — рака Абрамаўшчына. На працягу 18 км мае каналізаванае рэчышча: ад вёскі Барташы да вёскі Скоржыкі (8 км) і ад вёскі Мілеўцы да вусьця (10 км)[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 161
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 161