Скідалька
Выгляд
Скідалька | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Запольля |
Вусьце | Котра |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 28 км |
Плошча басэйну | 450 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,4 ‰ |
Скі́далька[1], Скі́даліца, Скідаля́нка, Скі́дзелька[2], Скідзяліца, Скідзялянка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Котры (басэйн Нёману). Цячэ ў Мастоўскім і Гараденскім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 28 км[3]. Плошча вадазбору 450 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.
Прытокі — рака Спушанка і мэліярацыйныя каналы. На рацэ стаіць места Скідзель.
Пачынаецца за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Запольля Мастоўскага раёну, упадае ў Котру за 0,6 км на паўночны захад ад вёскі Некрашоў Гарадзенскага раёну. Рэчышча на працягу 22,5 км (ад вытоку да вусьця ракі Спушанкі ў межах Скідзелю) каналізаванае.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 520.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 454.
- ^ Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.