Катранская пушча
Выгляд
Катранская пушча — лясны масіў у Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці, на левабярэжжы ракі Котра. Плошча 12,4 тыс. га.
Вузкай паласой уздоўж Котры цягнуцца верасовыя боры, якія чаргуюцца зь верхавымі сфагнавымі хвойнікамі. Раўналежна хваёвым лясам — забалочанае паніжэньне, занятае карэннымі асотавымі бярэзьнікамі і чорнаалешнікамі, сярод якіх сустракаюцца прыбалотныя чарнічныя ельнікі і бярэзьнікі. На невялікіх дзялянках ясянёвыя лясы.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн. : БелЭн, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маршруты па Беларусі: Котра. Рака і пушча — Сяргей Харэўскі // Наша Ніва, 8 траўня 2009 г.