Перайсьці да зьместу

Бярозка (прыток Нёмана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Бярозка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Хорашава
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 11 км
Плошча басэйну 26,7 км²
Нахіл воднай паверхні 6,6 ‰

Бяро́зка, Бярэ́зка — рака ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток Нёману. Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 26,7 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,6 ‰. Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Хорашава, цячэ праз возера Чарэшлі, упадае ў Нёман за 3 км ніжэй возера. На працягу 9,1 км каналізаваная: ад вёскі Вераскава да возера Чарэшлі (6 км) і ад возера да вусьця (3,1 км).

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 81—82