Ізва
Выгляд
| Ізва | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Ладзенікі |
| Вусьце | Нёман |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
| Даўжыня | 26 км |
| Плошча басэйну | 141 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 2,7 ‰ |
І́зва (у высокай і сярэдняй плыні — Íзаўка) — рака ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток Нёману. Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 141 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,7‰.
Пачынаецца на заходніх схілах Наваградзкага ўзвышша (каля вёскі Ладзенікі), упадае ў Нёман за 1 км на паўночны захад ад вёскі Руда. Цячэ пераважна лесам, у сярэдняй плыні — глыбока ўрэзанай далінай[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 183
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 183