Кабылянка (Падляскае ваяводзтва)
| Кабылянка польск. Kobylanka | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Беластоцкі |
| Гміна | Міхалова |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°01′30″ пн. ш. 23°37′59″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 115 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 16-050 |
| Нумарны знак | BIA |
| Кабылянка на мапе Польшчы Кабылянка | |
Кабыля́нка (па-польску: Kobylanka, на мясцовай беларускай гаворцы: Кобыля́нка[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход сьв. Міколы Чудатворцы ў Міхалове[3]) і каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска Кабыла была заснаваная ў мяжах гарадоцкіх маёмасьцяў у 18 ст., але ўжо на пачатку 19 ст. адыйшла да фальварку Нязбудка. У 1845 г. пражывалі тут 10 мужыцкія сем'і. На пачатку 20 ст. праводзілася тут ліквідацыя палоскаў і Кабылянка перамянілася з вёскі распаложанай уздож вуліцы ў хутаравы камплекс[5]. У міжваенны пэрыяд Кабылянка прыналежала да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 122 жыхароў (55 палякаў-каталікоў і 67 праваслаўных беларусаў)[6]. Увосені 1940 г. жыхары Кабылянкі самаарганізавалі каўгас, які быў распушчаны немцамі ў 1941 г.. У пасьляваенны пэрыяд шмат жыхароў працавала ў міхалоўскіх заводах, таму вёска не абязьлюднела[5].
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мікола Гайдук (1933—1998) — беларускі пісьменьнік, журналіст, краязнаўца, пэдагог[7].
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Рахэнталялм. Праверана 30 чэрвеня 2015 г.
- ↑ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 89
- ↑ Parafia Prawosławna p.w. św. Mikołaja Cudotwórcy w Michałowie (пол.) Праверана 30 чэрвеня 2015 г.
- ↑ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 30 чэрвеня 2015 г.
- 1 2 Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 30 чэрвеня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 15 (пол.) Праверана 30 чэрвеня 2015 г.
- ↑ 80 гадоў з дня нараджэння Міколы Гайдука. Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына. Праверана 30 чэрвеня 2015 г.
| |||||||||||||
