Рынгштрасэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рынгштрасэ
вуліца
Wien 01 Burgring b.jpg
Агульная інфармацыя
Вуліца Рынгштрасэ ў Вікісховішчы

Рынгштра́сэ (па-нямецку: Ringstrasse) — замкнёны па колу грандыёзны бульвар, які служыць колцавай дарогай вакол гістарычнага раёну нутранага гораду Вены. Дарога разьмешчаная на месцах, дзе калісьці стаялі сярэднявечныя гарадзкія ўмацаваньні, уключаючы высокія сьцены і шырокія валы з адкрытым полем, перакрыжаванымі сьцежкамі, якія ляжалі перад імі.

У 1850 годзе венскае прадмесьце Форштэтэ, якое сёньня ёсьць часткай раёнаў II і IX, было ўключанае ў склад гораду, што зрабіла гарадзкія сьцены перашкодай для руху транспарту. У 1857 годзе імпэратар Франц Ёсіф I выдаў дэкрэт, загадаўшы зьнесьці гарадзкія сьцены і равы, якія на той час сталі неэфэктыўнымі ў ахове гораду праз разьвіцьцё тэхнікі і тэхналёгіяў. У сваім дэкрэце ён выклаў дакладныя памеры бульвару, а таксама геаграфічнае становішча і функцыі новых будынкаў. Рынгштрасэ й заплянаваныя будынкі павінны былі стаць вітрынай велічы і славы імпэрыі Габсбургаў. На практычным узроўні будаўніцтва бульвараў у Парыжы францускім імпэратара Напалеонам III выявіла, наколькі эфэктыўным узбуйненьне і павелічэньне памераў вуліцаў ёсьць у барацьбе супраць рэвалюцыйных барыкадаў, адкрываючы іх для ўдараў артылерыі.

У выніку, з 1860-х па 1890-я гады ўздоўж Рынгштрасэ былі ўзьведзеныя шматлікія грамадзкія будынкі ў эклектычным гістарыстычным стылі, які часам называўся «стыль колцавай дарогі» (ням. Ringstraßenstil), выкарыстоўваючы элемэнты архітэктуры клясыкі, готыкі, рэнэсансу і барока[1].

Праз сваю архітэктурную прыгажосьць і гістарычнасьць Рынгштрасэ быў увесены ў сьпіс сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО[2][3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Рынгштрасэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў