Перайсьці да зьместу

Жыровічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 20:31, 17 жніўня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Жыровічы
Герб Жыровічаў
Магдэбурскае права: 1652
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Слонімскі
Сельсавет: Жыровіцкі
Насельніцтва: 2570 (2005)
Геаграфічныя каардынаты: 53°0′47″ пн. ш. 25°20′41″ у. д. / 53.01306° пн. ш. 25.34472° у. д. / 53.01306; 25.34472Каардынаты: 53°0′47″ пн. ш. 25°20′41″ у. д. / 53.01306° пн. ш. 25.34472° у. д. / 53.01306; 25.34472
Жыровічы на мапе Беларусі
Жыровічы
Жыровічы
Жыровічы
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Жыро́вічы — вёска ў Беларусі, каля ракі Шчара (за 1 км ад яе). Цэнтар сельсавету Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 2570 чал. (2005). Знаходзяцца за 10 км на поўдзень ад Слоніму, за 138 км ад Горадні; на аўтамабільнай дарозе, што злучае Слонім з шашай Менск — Берасьце.

Жыровічы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны), колішні грэка-каталіцкі цэнтар Літвы. У наш час у даўніх базылянскіх мурах разьмяшчаецца манастырскі комплекс БЭМП.

Назва

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Жыровічы» ўтварыўся да прозьвішча Жыровіч[1].

Традыцыйная форма назвы мястэчка — Жыро́вічы[2], афіцыйная — Жыро́віцы[3]. Існуе меркаваньне, што апошняя ўзьнікла пад польскім уплывам (ад польск. Żyrowice)[4].

Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра Жыровічы датуюцца 14931495, калі вялікі князь Казімер надаў паселішча падскарбію вялікаму А. Солтану. Новы ўладальнік мясьціны збудаваў царкву на месцы, дзе паводле легенды, у 1470 зьявіўся абраз Маці Божай. Каля царквы пачало фармавацца паселішча.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Жыровічы ўвайшлі ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. З 1565 тут пачалі праводзіцца кірмашы[5]. Пад 1587 упершыню згадваецца Жыровіцкі манастыр. З 1610-х мясьціна знаходзілася ў валоданьні Л. Сапегі, потым І. Мялешкі.

У 1624 Жыровічы атрымалі статус мястэчка, а ў 1652 кароль і вялікі князь Ян Казімер надаў паселішчу Магдэбурскае права. Неўзабаве Жыровічы зрабіліся буйным гандлёвым цэнтрам, што карысталася ўласным гербам: «у блакітным полі выява двух мужчынскіх постацяў — правая стаіць на каленях, левая трымае ў працягнутых руках кнігу»[6] За часамі Трынаццацігадовай вайны ў 1655 казацкія загоны спалілі мястэчка і манастыр[5].

19 верасьня 1730 у Жыровічах адбылася ўрачыстая каранацыя цудоўнага абраза Маці Божай. Карону, упрыгожаную каштоўнымi камянямi, ахвяравала княгiня Ганна Радзiвiл. Абраз захоўваўся пад шклом у залачоных шатах[7].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жыровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце. Цягам 18101828 тут знаходзілася рэзыдэнцыя грэка-каталіцкага япіскапа берасьцейскага. У 18281839 Жыровічы былі цэнтрам Літоўскай вуніяцкай, а ў 18401845 — Літоўскай праваслаўнай япархіі. У 1880-я ў мястэчку дзейнічалі 3 царквы; працавалі духоўная і жаночая народная вучэльні, 3 крамы, 3 шынкі; рэгулярна праводзіліся 3 кірмашы.

У Першую сусьветную вайну Жыровічы занялі нямецкія войскі. У 19191920 мястэчка пераходзіла з рук у рукі — ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Жыровічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 Жыровічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету Слонімскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1971 тут было 430 двароў, на 1994 — 650.

Насельніцтва

Адукацыя

У Жыровічах працуюць дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж (з 1945), сярэдняя школа (з 1966) і школа мастацтваў, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

Мэдычныя паслугі надаюць лякарня і амбуляторыя.

Эканоміка

12 гандлёвых прадпрыемстваў, філія Беларусбанка і пошта.

Турыстычная інфармацыя

Выгляд манастыра ў XIX ст.

Жыровічы — цэнтар турызму нацыянальнага значэньня. Уваходзяць у турыстычныя маршруты «Мураваны летапіс Панямоньня», «Мураваны летапіс Слоніма і Жыровічаў»[12].

Выдатныя мясьціны

У мястэчку разьмяшчаецца архітэктурны комплекс былога вуніяцкага (цяпер праваслаўнага) манастыра, які складаецца з наступных збудаваньняў:

  • Гаспадарчыя пабудовы (XVIII—XX стст.)
  • Званіца (1828)
  • Кляштарны корпус (XVII—XVIII стст.)
  • Цэрквы: Усьпеньня Прасьв. Багародзіцы (1613—1650), Нараджэньня Божай Маці (1672 або 1769), Узвышэньня Сьв. Крыжа (1769)

Апроч таго, на паўночнай ускраіне мястэчка, на могілках, захавалася драўляная царква Сьв. Георгія (кан. XVIII ст.).

Страчаная спадчына

  • Сядзіба «Старыя Жыровічы»

Галерэя

Цікавыя факты

  • У Жыровічах забаранялася сяліцца габрэям; паводле дакумэнту часоў Яна Казімера (захоўваўся яшчэ ў канцы XIX ст.) габрэям не дазвалялася нават спыняцца тут на начлег, а ў часе праезду празь мястэчка яны мусілі ісьці пешшу, зь непакрытай галавой і басанож[13]

Крыніцы

  1. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 124.
  2. ^ Жыровічы // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  4. ^ Сяргей Чыгрын. Назвы нашых вёсак // «Газета Слонімская» № 653, 9 сьнежня 2009.
  5. ^ а б Валерый Шаблюк. Жыровічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 634.
  6. ^ Жыровічы // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  7. ^ Анатоль Бутэвіч. Цудатворная i збаўча-моцная абярэжнiца Беларусi // «Звязда» № 98—99, 18 траўня 2001.
  8. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
  9. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII, Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  10. ^ Валерый Шаблюк. Аляксандр Ярашэвіч. Жыровічы // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 386.
  11. ^ Валерый Шаблюк. Аляксандр Ярашэвіч. Жыровічы // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 385.
  12. ^ Жировичи // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  13. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 48.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі