Брахоцкія
Брахоцкія (беларускай лацінкай: Brachockija, па-польску: Brochoccy) — шляхецкі род герба «Праўдзіц» у Польшчы і ВКЛ. Запісаны ў РК Менскае й Гарадзенскае губэрняў.
Заснавальнікам лічыцца Енджэй Брахоцкі з Брахоціна ў Плоцкай зямлі, удзельнік Грунвальдзкае бітвы 1410 году. Яго далёкія нашчадкі, чатыры браты Брахоцкія — Антоні, Валенты, Рох і Ігнацы — перасяліліся з Мазоўша ў ВКЛ неўзабаве пасьля Барскае канфэдэрацыі поўнымі банкрутамі. Праз удалыя шлюбы род Брахоцкіх набыў значныя зямельныя ўладаньні ў Ашмянскім і Наваградзкім паветах: Гарадзей, Вераскава, Морына, Гаўю, Ушу і г. д. Росквіт роду прыпадае на часы пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай: апошнімі выбарнымі маршалкамі шляхты Ашмянскага і Наваградзкага паветаў (да 1863 году) былі адпаведна Антоні (1824—1885) і Ўладзіслаў (1810—1896), удзельнікі паўстаньня 1863—1864 гадоў. Іх стрыечны брат Адам Юзаф Брахоцкі (1796—1858) праславіўся як рэфарматар гаспадаркі і сэлекцыянэр; ягоныя дачкі Эмілія й Марыя распачалі прамысловую вытворчасьць «літоўскага» сычужнага сыру ў Беларусі і Летуве ў канцы 1850-х гадоў.
Некаторыя прадстаўнікі роду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Станіслаў, ж. — Катажына Струсінская
- Войцех (?-1781), ж. — 1758 Мар’яна Гертруда Мяшкоўская (1742—1782)
- Мацей (1723—1760), ж. — а) Ёанна Танская (1730—1750), б) — 1753 Ганна Семянткоўская (?-1791)
Аляксандар (1819—1869), судзьдзя, ж. — 1) 1849 Казімера (1830-18 красавіка 1852), д. Гераніма Кастравіцкага й Юліі з Швыкоўскіх; 2) 1852 Аліна Мінейка (каля 1830-?)
- Уладыслаў, ж- Зоф’я Моль
- Зоф’я, м. — з 1890 Казімеж Лапацінскі (1858-?)
Аляксандар Янавіч Дынгайм-Брахоцкі (1837 — ?), удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рукапісны радавод Брахоцкіх, складзены ў 1964 годзе Анджэем Брахоцкім у Варшаве (Drzewo genealogiczne rodu Brochockich h. Prawdzic).