Царква Ўшэсьця Гасподняга (Гарадзец)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга
| |
Царква Ўшэсьця Гасподняга
| |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Гарадзец |
| Каардынаты | 52°12′11,27″ пн. ш. 24°39′34,98″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
| Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Гарадцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на пагорку. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Драўляную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву збудавалі ў 1799 годзе, сьпярша ў вёсцы Камені Шляхецкім. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1876 годзе будынак царквы перавезьлі ў Гарадзец, дзе паставілі на бутавы падмурак.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі барока. Гэта працяглы 4-сьценны зруб пад 2-схільным гонтавым дахам, які над 5-граннай апсыдай за кошт застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. У цэнтры даху ўзвышаецца фігурны 8-гранны купал. Роўнічны франтальны фасад завяршаецца трыкутным вэртыкальна ашаляваным франтонам з 2 маленькімі слыхавымі аконнымі праёмамі. Уваход вылучаецца 2-схільным ганкам на 2 слупах. Вэртыкальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высока ўзьнятымі прастакутнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і бусамі-сьцяжкамі ў прасьценках.
Над прытворам у малітоўную залю адкрываюцца хоры. Сьцены дэкаруюцца арнамэнтальным фрызам. Іканастас зрабілі ў 1867 годзе паводле праекту інжынэра Кадрунцава. У інтэр’еры захоўваюцца два абразы XІX стагодзьдзя «Маці Божая Адзігітрыя»[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113В000418 |