Вільгельм Він

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вільгельм Він
ням. Wilhelm Wien
Wilhelm Wien 1911.jpg
Нарадзіўся 13 студзеня 1864(1864-01-13)[1][2][3][4]
мястэчка Фішгаўсэн, Прусія
Памёр 30 жніўня 1928(1928-08-30)[5][1][2][3] (64 гады)
Мюнхэн, Нямеччына
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы Вюрцбурскі ўнівэрсытэт (1900-1919)
Мюнхэнскі ўнівэрсытэт Людвіга-Максыміліяна (1919-1928)
Альма-матэр Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт
Навуковы кіраўнік Герман Гэльмгольц
Узнагароды і прэміі Нобэлеўская прэмія (1911)

Вільгельм Він (па-нямецку: Wilhelm Wien; 13 студзеня 1864 — 30 жніўня 1928) — нямецкі фізык, брат Макса Віна. У 1893 годзе на падставе тэорыяў электрамагнетызму і цяпла вывеў формулу зруху, якая пазьней атрымала ягонае імя. Яна зьвязвае выпрамяненьне абсалютна чорнага цела зь ягонай тэмпэратурай. Паводле Макса фон Лаўэ, Він абяссьмерціў сваё імя тым, што «падвёў нас да самых варот квантавай фізікі». Сябра Бэрлінскай АН[6].

У асноўным вядомы дзякуючы сваёй працы ў галіне фізыкі абсалютна чорнага цела, за якую атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізыкі ў 1911 годзе.

У гонар Віна названы кратар на Марсе.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Він нарадзіўся ў маёнтку Гафкен каля мястэчка Фішгаўсэн ва Ўсходняй Прусыі (сёньня адпаведна в. Парусная каля г. Прыморск, Калінінградзкая вобласьць, Расея) у сям’і землеўладальніка Карла Віна. У 1866 годзе сям’я пераехала ў Драхштайн (сёньня в. Смокава, Вармінска-Мазурскае ваяводзтва ў Польшчы) каля Растэнбургу (Кентшын).

У 18751879 годзе Він вучыўся ў Растэнбурскай гімназіі, а з 1880 да 1882 году наведваў гарадзкую гімназію ў Каралеўцу. У 1882 годзе вучыўся ва Ўнівэрсытэтах Гётынгена і Бэрліна. З 1883 да 1885 працаваў у лябараторыі Германа Гэльмгольца, абараніў кандыдацкую дысэртацыю ў 1896 па тэме дыфракцыі сьвятла ў матэрыялах і ўплыву розных матэрыялаў на колер адбітага сьвятла. З 1896 да 1899 Він чытаў лекцыі ў тэхнічным універсітэце Аахэна. У 1900 перайшоў ва Ўнівэрсытэт Вюрцбургу, дзе замяніў Вільгельма Конрада Рэнгена.

Працы Віна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1896 годзе Він прапанаваў закон разьмеркаваньня выпрамяненьня, які пазьней атрымаў ягонае імя. Макс Плянк, які быў супрацоўнікам Віна ў гэты час, пазьней, у 1900 годзе з дапамогай формулы Віна атрымаў сваю знакамітую формулу, якая аднолькава добра апісвала выпрамяненьне абсалютна чорнага цела як у кароткахвалевым дыяпазоне, так і ў радыёдыяпазоне.

Падчас вывучэньня пучкоў іянізаванага газу ў 1898 годзе выявіў, што стасунак зараду да масы атама вадароду (г.зн. пратона) дадатны. Гэтай працай Він даў пачатак мас-спэктраскапіі. У 1913 годзе Дж. Дж. Томсан палепшыў тэхніку экспэрымэнта Віна і працягнуў дасьледваньні. Пасьля працы Эрнста Рэзэрфорда 1919 году, якая пацьвердзіла дасьледваньні Віна, ядро вадароду было названа пратонам.

Він атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў 1911 «за адкрыццё законаў выпрамянення цяпла».

У 1913 годзе быў запрошаны чытаць лекцыі па тэарэтычнай фізыцы ў Калюмбійскі ўнівэрсытэт.

Кнігі Віна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падручнік па тэрмадынаміцы(1900) у арыгінале Lehrbuch der Hydrodynamik

Пра жыццё і працу некаторых фізікаў(1930) у арыгінале Aus dem Leben und Wirken eines Physikers

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
  2. ^ а б Encyclopædia Britannica
  3. ^ а б SNAC
  4. ^ Encyclopædia Universalis(untranslated).
  5. ^ Вин Вильгельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  6. ^ Він Вільгельм // БЭ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 179

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вільгельм Вінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў