Эрнэст Рэзэрфорд
Эрнэ́ст Рэ́зэрфорд (па-ангельску: Ernest Rutherford; 30 жніўня 1871, Спрынг Грув, Новая Зэляндыя — 19 кастрычніка 1937, Кембрыдж, Ангельшчына) — брытанскі фізык новазэляндзкага паходжаньня. Вядомы як «бацька» ядзернай фізыкі[15] і найвялікшым экспэрымэнтатарам з часоў Майкла Фарадэя[16]. Рэзэрфорд стварыў плянэтарную мадэль атама. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі 1908 году за дасьледаваньні распаду элемэнтаў і хіміі радыяактыўных рэчываў. Стаў першым Нобэлеўскім ляўрэатам з Акіяніі і першым, хто выканаў працу, за якую атрымаў узнагароду, у Канадзе.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэзэрфорд нарадзіўся ў невялічкім новазэляндзкім мястэчку Спрынг Грув (па-ангельску: Spring Grove), які месьціцца каля іншага мястэчка Нэльсан. Бацька — Джэймз Рэзэрфорд, маці — Марта Томсан. Эрнэст быў чацьвертым дзіцём у сям’і з дванаццаці.
Навучаўся ў каледжы Нэльсана паміж 1887 і 1889 гадамі. Ён таксама гуляў у школьнай камандзе па рэгбі[17]. Яму прапанавалі кадэцкую пасаду на дзяржаўнай службе, але ён адмовіўся, бо ў каледжы заставалася вучыцца яшчэ 15 месяцаў. Выдатна скончыў каледж у Нэльсане, атрымаўшы 580 балаў з 600 магчымых[18] і прэмію ў 50 фунтаў дзеля працягу навучаньня ў Кэнтэрбэрыйскім каледжы ў Крайстчэрчы[19]. У гэтым каледжы навучаўся з 1890 па 1894 гады. Падчас вучобы быў сябрам дыскусійнага і навуковага таварыстваў[17].
Ягоная магістарская праца, што была напісана ў 1892 годзе, тычылася выяўленьня высокачастасных радыёхваляў, існаваньне якіх было даказана ў 1888 годзе нямецкім фізыкам Гайнрыхам Гэрцам[20]. У 1895 годзе, пасьля атрыманьня ступені бакаляўра прыродазнаўчых навук і двух гадоў дасьледаваньняў у вобласьці электрычнасьці, Рэзэрфорд накіраваўся ў Ангельшчыну дзеля далейшага навучаньня ў Кавэндыскай лябараторыі Кембрыдзкага ўнівэрсытэта пад кіраўніцтвам Джозэфа Дж. Томсана[21][22]. Навуковец стаў адным зь першых людзей, хто ня маючы дыплёму Кембрыдзакага ўнівэрсытэту быў дапушчаны ў ім да навуковай справы.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1898 годзе Рэзэрфорд дапамагаў Р. Оўэнсу праводзіць дасьледаваньні тору з дапамогай электраскопу. Газ, які выдзяляе радыёактыўны тор, Рэзэрфорд назваў «эманацыяй тору»[23]. Эрнэст зрабіў адкрыцьцё альфа- й бэта-выпраменьваньняў, адзін з ізатопаў радона й мноства іншых ізатопаў. Растлумачыў на выснове ўласьцівасьцяў радону радыяактыўнасьць тору, адкрыў і растлумачыў радыяактыўнае пераўтварэньне хімічных элемэнтаў, стварыў тэорыю радыяактыўнага распаду, рашчапіў атам азоту, выявіў існаваньне пратону.
Даказаў, што альфа-часьцінка — ядро гелю. Паставіўшы экспэрымэнт па расьсейваньню альфа-часьцінак на мэталічнай фальзе, вывеў формулу Рэзэрфорда. Зрабіў выснову, што ў атаме існуе масіўнае ядро. Стварыў плянэтарную тэорыю будовы атама. Першым адкрыў стварэньне новых хімічных элемэнтаў пры распадзе цяжкіх хімічных радыяактыўных элемэнтаў.[24]
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Некаторы час перад сьмерцю Рэзэрфорд меў кілу, якая празь бязьдзейнасьць навукоўца павялічылася, у выніку чаго ён моцна захварэў. Не зважаючы на тэрміновую мэдычную апэрацыю ў Лёндане, навуковец памёр праз чатыры дні ў Кембрыджы 19 кастрычніка 1937 году ў веку 66 гадоў. Чыньнікам сьмерці лекары назвалі паралюш кішачніка[25]. Пасьля быў крэмаваны ў крэматорыі Голдэрз-Грын[25]. Рэзэрфорд быў уганараваны пахаваньнем ва Ўэстмінстэрскім абацтве, побач з Ісакам Ньютанам і іншымі знакамітымі брытанскімі навукоўцамі[26].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш Ernest Rutherford
- ^ а б в г Lundy D. R. Ernest Rutherford, 1st and last Baron Rutherford of Nelson // The Peerage (анг.)
- ^ 1st Baron Rutherford of Nelson Rutherford Ernest // KNAW Past Members (анг.)
- ^ а б Badash L. Ernest Rutherford // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Капица П. Л. Резерфорд Эрнест // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 21 : Проба — Ременсы. — С. 582.
- ^ а б www.accademiadellescienze.it (італ.)
- ^ http://www.westminster-abbey.org/our-history/famous-people?collection=wma-people&query=ernest+rutherford
- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Ernest rutherford
- ^ www.pas.va (анг.)
- ^ NNDB (анг.) — 2002.
- ^ а б в г Earnest Rutherford
- ^ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ «Ernest Rutherford». Environmental Health and Safety Office of Research Regulatory Support. Michigan State University.
- ^ «Ernest Rutherford». Encyclopedia Britannica.
- ^ а б Campbell, John. «Rutherford, Ernest 1871—1937». Dictionary of New Zealand Biography. Ministry for Culture and Heritage.
- ^ «The Marlborough Express. Published Every Evening Wednesday, January 5, 1887. Local and General News». Papers Past.
- ^ Рук Н. С. Біяграфія Эрнэста Ратэрфорда (рас.)
- ^ РЕЗЕРФОРД (Rutherford), Эрнест (рас.)
- ^ Голин Г. М. Клясыкі фізычнай навукі: Кароткія творчыя партрэты = Классики физической науки: Краткие творческие портреты. — Мн.: Выш. школа, 1981. — С. 97.
- ^ «Ernest Rutherford and Frederick Soddy». American Physical Society.
- ^ Резерфорд Э. Сорок лет развития физики // Рэзэрфорд — навуковец і настаўнік = Резерфорд - ученый и учитель. — Москва: "Наука", 1973. — С. 7.
- ^ Д. Данин Резерфорд. — Молодая гвардия, 1966. — 624 с. — (Жизнь замечательных людей). — 90 000 ас.
- ^ а б «The Complete Peerage, Volume XIII — Peerage Creations, 1901—1938». St Catherine’s Press. 1949. — С. 495.
- ^ Heilbron, J. L. (12.06.2003). «Ernest Rutherford: And the Explosion of Atoms». Oxford University Press. — С. 123—124. — ISBN 978-0-19-512378-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 30 жніўня
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Нарадзіліся ў Новай Зэляндыі
- Памерлі 19 кастрычніка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Кембрыджы
- Пахаваныя ў Ўэстмінстэрскім абацтве
- Выпускнікі Кембрыдзкага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Трыніці-коледжу (Кембрыдж)
- Выкладчыкі Манчэстэрскага ўнівэрсытэту
- Дактары навук
- Рыцары-бакаляўры
- Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне хіміі
- Узнагароджаныя мэдалём Коплі
- Сябры Лёнданскага каралеўскага таварыства
- Вынаходнікі радыё
- Ангельскія навукоўцы
- Новазэляндзкія фізыкі
- Новазэляндзкія хімікі
- Брытанскія нобэлеўскія ляўрэаты
- Новазэляндзкія нобэлеўскія ляўрэаты
- Экспэрымэнтальныя фізыкі
- Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
- Адкрывальнікі хімічных элемэнтаў