Сьпіс асобаў, зьвязаных з Санкт-Пецярбургам
Выгляд
(Перанакіравана з «Вядомыя асобы Санкт-Пецярбургу»)
Ураджэнцы Санкт-Пецярбургу (з 1914 да 1924 — Петраград, з 1924 да 1991 — Ленінград):
# А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Ы Э Ю Я |
- Мікалай Аладаў (1890—1972) — беларускі кампазытар і пэдагог, народны артыст БССР
- Аляксандар I (1777—1825) — Імпэратар усерасейскі (1801—1825)
- Андрэй Аршавін (н. 1981) — расейскі футбаліст
- Ірына Асмус (1941—1986) — савецкая цыркавая артыстка, клоўн, вядомая па ролі Ірыскі ў тэлевізійнай перадачы «Абвгдэйка»
- Сямён Багданаў (1894—1960) — савецкі вайсковы дзяяч, маршал бранятанкавых войскаў, двойчы Герой Савецкага Саюзу
- Міхаіл Баярскі (н. 1949) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, сьпявак, тэлевядучы
- Аляксандар Блок (1880—1921) — расейскі паэт-сымбаліст
- Ёсіф Бродзкі (1940—1996) — савецкі і амэрыканскі расейскі паэт
- Аляксандар Брулоў (1798—1877) — расейскі архітэктар, мастак
- Васіль Булкін (н. 1945) — расейскі археоляг, гісторык
- Мікалай Валуеў (н. 1973) — расейскі баксэр-прафэсіянал
- Міхаіл Варанцоў (1782—1856) — расейскі дзяржаўны дзеяч, граф, генэрал-фэльдмаршал
- Яўген Весьнік (1923—2009) — савецкі актор
- Віталь Вольскі (1901—1988) — беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец
- Юзэф Вольф (1852—1900) — польскі гісторык
- Уладзімер Вярнадзкі (1863—1945) — расейскі й савецкі геахімік
- Мікалай Гарын-Міхайлоўскі (1852—1906) — расейскі пісьменьнік і інжынэр
- Канстантын Гей (1896—1939) — савецкі партыйны дзяяч
- Георгі Грэчка (н. 1931) — савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюзу
- Леў Гумілёў (1912—1992) — расейскі гісторык-этноляг, доктар гістарычных і геаграфічных навук, філёзаф
- Мікалай Гумілёў (1886—1921) — расейскі паэт, перакладчык і літаратурны крытык
- Фёдар Дастаеўскі (1821—1881) — расейскі пісьменьнік
- Пятро Драчоў (1937—2005) — беларускі графік
- Аляксандар Друзь (н. 1955) — магістр гульні «Што? Дзе? Калі?», інжынэр-сыстэматэхнік
- Яўген Зінічаў (1966—2021) — расейскі дзяржаўны дзеяч; міністар Расейскай Фэдэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сытуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў
- Аляксандра Калантай (1872—1952) — дзяячка міжнароднага і расейскага рэвалюцыйнага сацыялістычнага руху
- Аляксандар Калчак (1874—1920) — расейскі адмірал, камандуючы белым рухам пад час грамадзянскай вайны ў Расеі
- Аляксандар Кандратаў (1937—1993) — лінгвіст, біёляг, журналіст і паэт
- Леанід Кантаровіч (1912—1986) — савецкі матэматык і эканаміст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (1975)
- Яўхім Карскі (1861—1931) — расейскі этнограф, акадэмік
- Кірыла (н. 1946) — Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі
- Анатоль Кірпічнікаў (н. 1929) — савецкі і расейскі археоляг, доктар гістарычных навук, прафэсар
- Барыс Кіт (н. 1910) — беларускі і амэрыканскі грамадзкі дзяяч, настаўнік, матэматык, фізык, хімік
- Вера Кляйнміхель (1877—1948) — фрэйліна імпэратарскага двара, графіня, княгіня
- Надзея Крупская (1869—1939) — савецкая грамадзкая дзяячка
- Міхаіл Кутузаў (1745—1813) — расейскі палкаводзец, генэрал-фэльдмаршал, сьвятлейшы князь, герой вайны 1812 году
- Фёдар Літке (1797—1882) — расейскі мараплавец, географ, дасьледнік Арктыкі, адмірал
- Дзьмітры Ліхачоў (1906—1999) — савецкі і расейскі філёляг, мастацтвазнаўца, сцэнарыст
- Валянцін Лукашоў (1938—1998) — беларускі геахімік
- Юзэф Мацкевіч (1902—1985) — польскі пісьменьнік, публіцыст, журналіст
- Дзьмітры Мезенцаў (н. 1959) — губэрнатар Іркуцкай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі з 2009 году
- Дзьмітры Меражкоўскі (1865—1941) — расейскі пісьменьнік, паэт, крытык, перакладчык, гісторык, рэлігійны філёзаф, грамадзкі дзяяч
- Мікалай I (1796—1855) — імпэратар Расейскай імпэрыі (1825—1855)
- Мікалай II (1868—1918) — імпэратар Расейскай імпэрыі (1894—1917)
- Уладзімер Мудрогін (1924—1994) — беларускі мастак
- Дзьмітры Мядзьведзеў (н. 1965) — расейскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі ад 2008 да 2012 году
- Уладзімер Набокаў (1899—1977) — расейскі і амэрыканскі пісьменьнік
- Антон Неманцэвіч (1893—1943) — каталіцкі сьвятар бізантыйскага і лацінскага абрадаў, манах-езуіт, першы экзарх Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы
- Георг Отс (1920—1975) — эстонскі опэрны і эстрадны сьпявак
- Павал I (1754—1801) — імпэратар Расейскай імпэрыі (1796—1801)
- Міхаіл Парэчанкаў (н. 1969) — расейскі актор кіно і тэлевядучы, заслужаны артыст Расейскай Фэдэрацыі
- Барыс Парыгін (1930—2012) — філёзаф, псыхоляг
- Мікалай Патрушаў (н. 1951) — расейскі дзяржаўны дзяяч, афіцэр ФСБ, генэрал арміі, Герой Расейскай Фэдэрацыі
- Ганна Паўлава (1881—1931) — расейская артыстка балету, адна з найвялікшых балерынаў XX стагодзьдзя
- Пётар II (1715—1730) — імпэратар Расейскай імпэрыі (1727—1730)
- Уладзімер Пуцін (н. 1952) — расейскі дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі
- Леў Аляксандравіч Пушкін (1723—1790) — вайсковы дзяяч Расейскай імпэрыі, дзядуля Аляксандра Пушкіна
- Сяргей Пушкін (1770—1848) — айцец Аляксандра Пушкіна, паэт-аматар
- Мікалай Разанаў (1898—1977) — польскі гісторык, вайсковец
- Павал Рапапорт (1913—1988) — расейскі археоляг, гісторык архітэктуры
- Філіп Рудзік (н. 1987) — беларускі футбаліст расейскага паходжаньня
- Сафія Рудзьева (н. 1990) — расейская мадэль, пераможца конкурсу Міс Расея 2009 году
- Ксенія Сабчак (н. 1981) — расейская тэлевядучая, дачка першага мэра Санкт-Пецярбургу Анатоля Сабчака (1937—2000)
- Уладзімер Салавей (1918—1974) — беларускі сьвятар
- Эдуард Самуйлёнак (1907—1939) — беларускі празаік, драматург
- Канстанцін Сіманаў (1915—1979) — савецкі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч
- Надзея Скардзіна (н. 1985) — беларуская біятляністка, бронзавая прызэрка Алімпійскіх гульняў 2014 году ў індывідуальнай гонцы
- Ігар Стравінскі (н. 1882—1971) — расейскі кампазытар, дырыгент і піяніст
- Барыс Стругацкі (н. 1933—2012) — расейскі пісьменьнік, сцэнарыст, перакладчык
- Барыс Сьцяпанаў (1913—1987) — беларускі фізык, акадэмік АН БССР
- Тацяна Талстая (н. 1951) — расейская пісьменьніца
- Аляксей Талстой (1817—1875) — расейскі пісьменьнік
- Раман Трахтэнберг (1968—2009) — расейскі шоўмэн, тэле- і радыёвядучы, актор, пісьменьнік
- Іван Ургант (н. 1978) — расейскі актор, тэлевядоўца, музыка, шоўмэн
- Карл Фабэржэ (1846—1920) — расейскі ювэлір
- Яўген Цікоцкі (1893—1970) — беларускі кампазытар, народны артыст БССР, народны артыст СССР
- Віктар Цой (1962—1990) — расейскі савецкі музыка
- Карней Чукоўскі (1882—1969) — расейскі пісьменьнік
- Пятро Шалахонаў (1929—1999) — актор тэатру і кіно, заслужаны артыст РСФСР
- Дзьмітры Шастаковіч (1906—1975) — расейскі савецкі кампазытар, піяніст, пэдагог і грамадзкі дзяяч
- Настасься Шведава (н. 1979) — беларуская лёгкаатлетка расейскага паходжаньня
- Фёдар Шмакаў (1917—2009) — беларускі актор, рэжысэр, народны артыст БССР, народны артыст СССР
- Аляксандар Шыманоўскі (1850—1918) — беларускі этнограф і фальклярыст
- Лена Элтанг (н. 1964) — расейская паэтка
- Аляксей Ягудзін (н. 1980) — расейскі фігурыст
- Мікалай Яжоў (1895—1940) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзяяч
- Антон Яльчын (н. 1989) — амэрыканскі актор