Сафія Рудзьева
Сафія Рудзьева | |
Дата нараджэньня | 15 лістапада 1990 (34 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Санкт-Пецярбург |
Рост | 178 см |
Грудзі | 88 |
Стан | 60 |
Сьцёгны | 89 |
Колер валасоў | чорныя |
Вочы | сера-блакітныя |
Сафі́я Андрэ́еўна Ру́дзьева (нарадзілася 15 лістапада 1990, Санкт-Пецярбург, СССР) — расейская мадэль, пераможца конкурсу Міс Расея 2009 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 15 лістапада 1990 году ў Санкт-Пецярбургу. У сям’і скульптара і мастака Андрэя Рудзьева і мастачкі Тацяны Шкарынай.[1] У дзесяць гадоў займалася ў тэатральнай студыі, але пакінула яе пасьля двух гадоў навучаньня. Улетку 2008 году скончыла школу № 203 імя А.З. Грыбаедава. Плянуе паступіць у вну, аднак з прафэсіяй пакуль не вызначылася. У мадэльны бізнэс Соня патрапіла, калі ёй было 15.[2] Ва ўзросьце 16 гадоў яна прымала ўдзел у конкурсе «Elite Model Look Russia 2007».[3]
У 14 гадоў дзяўчына здымалася для замежнага часопіса «Perfect10», які спэцыялізуецца на эратычных фатаграфіях.[4]
У 2009 годзе стала пераможцам конкурсу «Міс Расея».[3] Дадзеная перамога, гэта беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі конкурсу прыгажосьці. Раней у фінале ўдзельнічалі толькі пераможцы рэгіянальных конкурсаў. Сафія, не зьяўляючыся «Міс Пецярбург», перамагла ў фэдэральным конкурсе. Такое стала магчыма дзякуючы новым правілам, дзейсным на «Міс Расеі» з 2009 году. Для ўдзелу ў конкурсе зараз трэба толькі мінуць кастынг у Маскве. Валодаць тытулам «Міс Пецярбург» або «Міс Масква» неабавязкова.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Андрэй Рудзьеў — Біяграфія, выставы, працы мастака
- ^ metronews.ru — Бацька «Міс Расея-2009»: Соня стала дарослай у 15 гадоў
- ^ а б kp.ru — «Міс Расея – 2009» Сафія Рудзьева
- ^ Скандал! «Міс Расея» здымалася голай для замежнага часопіса (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |