Міхаіл Парэчанкаў
Міхаіл Парэчанкаў | |
Дата нараджэньня | 2 сакавіка 1969 (55 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Ленінград, СССР |
Грамадзянства | Расея |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, тэлевядучы |
Навуковая сфэра | акторства[d][1], кінарэжысура[d][1], кінасцэнарыстыка[d][1] і кінавытворчасьць[d][1] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0691717 |
Сайт | xn--80aeiambqffqiehp3ewb.xn--p1ai |
Міхаі́л Яўге́навіч Парэ́чанкаў (нарадзіўся 2 сакавіка 1969 году) — расейскі актор кіно і тэлевядучы. Заслужаны артыст Расейскай Фэдэрацыі. Вядучы тэлешоў «Бітва экстрасэнсаў».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і вайсковага марака. Да пяці год жыў з бабуляй у Пскоўскай вобласьці, потым — з бацькамі ў Польшчы, дзе вучыўся ў школе-інтэрнаце. Вучыўся ў Талінскай ваенна-палітычнай вучэльні, але ня скончыў яе, бо за парушэньне дысцыпліны быў выключаны за 10 дзён да заканчэньня. Служыў у будаўнічым батальёне ў Савецкім войску. Пасьля службы працаваў у багетнай майстэрні. Паступіў ва Ўсерасейскі дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі на курс А. Джыгарханяна, але да канца не давучыўся. У 1991 годзе паступіў у Дзяржаўную акадэмію тэатральнага мастацтва ў Санкт-Пецярбургу на курс Венеяміна Фільштынскага, якую скончыў у 1996 годзе.
Пасьля заканчэньня акадэміі працаваў у тэатры «На Крукавым канале». Потым перайшоў у трупу Акадэмічнага тэатру імя Ленсавету. Выступаў у галоўнай ролі ў спэктаклі «Сірана. Сцэны з Растана» Незалежнага тэатральнага праекту. На сцэне Маскоўскага мастацкага тэатру імя Чэхова дэбютаваў у 2002 годзе ў спэктаклі «Паляваньне на качак» у ролі афіцыянта. У 2003 годзе ўвайшоў у трупу гэтага тэатру. У 2008 годзе балятаваўся на пост старшыні Саюзу кінэматаграфістаў Расеі. Зьяўляецца генэральным прадусарам кінакампаніі «ВВП Альянс».
Праца ў кіно
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьняўся ў фільмах «9 рота», «1612», тэлесэрыялах «Вуліцы разьбітых ліхтароў», «Агент нацыянальнай бясьпекі».
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міхаіл Парэчанкаў жанаты з мастачкай Вольгай Парэчанкавай. У іх ёсьць дочкі Варвара і Марыя, а таксама сын Міхаіл.
Абвінавачаньні ў тэрарызьме
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кастрычніку 2014 году незаконна перайшоў дзяржаўную мяжу Ўкраіны і наведаў захоплены тэрарыстамі групоўкі ДНР Данецк, дзе разам з баявікамі страляў з кулямёта па пазыцыях украінскіх вайскоўцаў у Данецкім аэрапарту. У студзені 2015 году Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла Парэчанкава ў вышук за падазрэньні ў зьдзяйсьненьні тэрарыстычнага акту[2].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ляўрэат прэміяў:
- «Залатая маска» (1996)
- «Залаты сафіт»
- «Сузор’е»
- прэміі імя В. Стржэльчыка
Кампутарныя гульні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2006 — Інстынкт (сьнежань 2006) — Белы
Тэлебачаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міхаіл Парэчанкаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў