Дзьмітры Мядзьведзеў
Дзьмітры Мядзьведзеў | |
па-расейску: Дмитрий Анатольевич Медведев | |
11-ы Прэм’ер-міністар РФ | |
---|---|
8 траўня 2012 — 15 студзеня 2020 | |
Папярэднік: | Уладзімер Пуцін |
3-і прэзыдэнт Расейскае Фэдэрацыі | |
7 траўня 2008 — 7 траўня 2012 | |
Прэм’ер-міністар: | Віктар Зубкоў, Уладзімер Пуцін |
Папярэднік: | Уладзімер Пуцін |
Наступнік: | Уладзімер Пуцін |
Першы намесьнік старшыні Ўраду РФ | |
14 лістапада 2005 — 7 траўня 2008 | |
Прэзыдэнт: | Уладзімер Пуцін |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
14 верасьня 1965[1][2][3][…] (59 гадоў) Ленінград, СССР |
Партыя: | «Адзіная Расея» (ад 2012) |
Сужэнец: | Сьвятлана Ліньнік |
Дзеці: | Ilya Medvedev[d] |
Бацька: | Anatoly Medvedev[d] |
Маці: | Yulia Medvedeva[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Дзьмі́тры Анато́льевіч Мядзьве́дзеў (па-расейску: Дмитрий Анатольевич Медведев; нарадзіўся 14 верасьня 1965, Ленінград, СССР) — расейскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі ад 2008 да 2012 году.
З 14 лістапада 2005 году першы намесьнік старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі, куратар нацыянальных праектаў. Старшыня рады дырэктараў ААТ «Газпрам» (з чэрвеня 2000 году).
10 сьнежня 2007 году было абвешчана аб тым, што ягоная кандыдатура на прэзыдэнцкія выбары 2008 году прапанаваная партыямі «Адзіная Расея», «Справядлівая Расея», «Грамадзянская сіла», Аграрнай партыяй Расеі і падтрыманая прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным[5].
2 сакавіка 2008 году Дзьмітры Мядзьведзеў перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі з вынікам 70,28% галасоў.
У адпаведнасьці з Канстытуцыяй уступ Мядзьведзева на пасаду прэзыдэнта РФ адбыўся праз 2 месяцы пасьля афіцыйнага падвядзеньня вынікаў выбараў 2008 году і праз 4 гады пасьля афіцыйнага ўступа на пасаду Ўладзімера Пуціна ў 2004 годзе, 7 траўня 2008 году[6]. 8 траўня 2012 году прызначаны прэм’ер-міністрам РФ.
15 студзеня 2020 году падаў у адстаўку разам з урадам. Уладзімер Пуцін заявіў пра намер увесьці пасаду намесьніка старшыні Рады бясьпекі РФ і прапанаваць гэтую пасаду Мядзьведзеву[7].
Крыніцы і заўвагі
- ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б http://www.nytimes.com/2007/12/11/world/europe/11medvedev.html
- ^ а б Dmitri Medwedjew // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б http://kremlin.ru/catalog/persons/37/biography
- ^ Путин поддержал кандидатуру Медведева в качестве нового президента России (рас.)
- ^ В Кремле прошла инаугурация избранного президента Медведева. Он официально вступил в должность (рас.)
- ^ Урад Расеі падаў у адстаўку, Радыё Свабода, 15-01-2020
Вонкавыя спасылкі
|
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |