Лена Элтанг
Выгляд
| Лена Элтанг | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 29 жніўня 1964 (61 год) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьніца, паэтка |
| Мова | расейская мова |
Лена Элтанг (1964, Ленінград) — расейская паэтка.
Скончыла факультэт журналістыкі Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 1988 году жыла ў Парыжы, Капэнгагене, Лёндане, з 1991 жыве ў Вільні.
Займалася журналістыкай, перакладамі, а таксама літаратурнай дзейнасьцю. З 2002 году пачала друкаваць свае вершы ў часопісах «Знамя» і «Октябрь». Яе першы зборнік вершаў выйшаў у 2003 годзе, а першы раман («Побег куманики») — у 2006 годзе. І першая ж празаічная кніга трапіла ў кароткі сьпіс прэміі Андрэя Белага і ў доўгі сьпіс расейскай нацыянальнай літаратурнай прэміі «Вялікая кніга» за 2006—2007 гады.
У 2008 годзе быў надрукаваны другі раман Лены Элтанг «Каменные клёны», за які пісьменьніца атрымала прэмію «НОС-2009» («Новая словесность»).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сьвятлейшы ад грэцкай натуры вершы ў перакладзе Андрэя Хадановіча
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|