Перайсьці да зьместу

Леў Аляксандравіч Пушкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леў Аляксандравіч Пушкін
17 лютага 1723(1723-02-17)25 кастрычніка 1790(1790-10-25) (67 гадоў)
Месца нараджэньня Санкт-Пецярбург
Месца сьмерці Масква, могілкі Данскога манастыра
Прыналежнасьць Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Род войскаў артылерыя
Гады службы 17391763
Званьне палкоўнік
Частка Сямёнаўскі лейб-гвардыі полк
Сувязі дзядуля Аляксандра Пушкіна

Леў Аляксандравіч Пушкін (па-расейску: Лев Александрович Пушкин; 17 лютага 1723, Санкт-Пецярбург25 кастрычніка 1790, Масква) — вайсковы дзяяч Расейскай імпэрыі. Дзядуля Аляксандра Пушкіна. Артылерыі палкоўнік. Гвардыі капітан, з 23 верасьня 1763 году ў адстаўцы[1]. Пахаваны на старых могілках Данскога манастыра.

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Яшчэ ў дзяцінстве быў запісаны ў Сямёнаўскі лейб-гвардыі полк. У 1739 г. быў прызначаны капралам у артылерыю, у якой і праслужыў да свайго выхаду ў адстаўку ў верасьні 1763 году, падпалкоўнікам. У 1762 жыў у Маскве. Падчас уступленьня на трон Кацярыны II, у 1762 г., як пісаў паэт «падчас мяцежу застаўся верным Пётру III і не хацеў прысягаць Кацярыне і быў пасаджаны ў крэпасьць разам з Ізмайлавым».

У вершы «Моя родословная»:

Мой дед, когда мятеж поднялся
Средь Петергофского двора,
Как Миних, верен оставался
Паденью Третьего Петра.
Попали в честь тогда Орловы,
А дед мой — в крепость, в карантин.

У адстаўцы жыў у Маскве, у Троіцкай слабадзе і ў сваіх маёнтках. Уладальнік маёнткаў: Лытагоры, Ананьіна пустэча, сёлаў Сабліна і Лабкова Зарайскага павету Рязанскага намесьніцтва і інш.

  1. ^ Георгий Васильевич Ровенский Колено второе—4 бабушки и дедушки (рас.) Праверана 2010-11-13 г.