Перайсьці да зьместу

Міхаіл Баярскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Баярскі
Михаил Сергеевич Боярский
Дата нараджэньня 26 сьнежня 1949 (75 гадоў)
Месца нараджэньня Ленінград (Санкт-Пецярбург), РСФСР, СССР
Грамадзянства Сьцяг СССР СССР (1949-1991)
Сьцяг Расеі Расея (ад 1991)
Месца вучобы
Занятак Актор тэатру і кіно, сьпявак, тэлевядучы
Бацька Сяргей Баярскі[d]
Дзеці Лізавета Баярская[d] і Сяргей Баярскі[d]
Узнагароды
  • Народны артыст РСФСР
  • Заслужаны артыст РСФСР
  • Ордэн За заслугі перад Айчынай 4 ступені
  • Ордэн Дружбы
  • Мэдаль У памяць 300-годзьдзя Санкт-Пецярбурга
IMDb ID nm0101614
Сайт Сайт М.Баярскага
Подпіс Выява аўтографу

Міхаі́л Сяргéевіч Бая́рскі (нар. 26 сьнежня 1949, Ленінград (Санкт-Пецярбург), РСФСР СССР) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, сьпявак, тэлевядучы, заслужаны артыст РСФСР (1984 г.), народны артыст РСФСР (1990 г.).

Міхаіл Баярскі нарадзіўся 26 сьнежня 1949 г. у Ленінградзе (Санкт-Пецярбург), у акторскай сям’і. Бацька яго, Сяргей Аляксандравіч Баярскі (1916—1976), быў вядучым акторам у Акадэмічным драматычным тэатры В. Ф. Камісаржэўскай. Маці, Міленцьева Кацярына Міхайлаўна (1920-1992), акторка тэатру камэдыі. А партрэт яго бабулі знаходзіцца сярод партрэтаў лепшых пэдагогаў Пецярбурскай сэмінарыі.

Бацькі яго аддалі ў музычную школу пры Ленінградзкай кансэрваторыі па клясу фартэпіяна. Пасьля сканчэньня школы паступіў у Ленінградзкі інстытут тэатру, музыкі і кінэматаграфіі, пасьпяхова здаўшы ўступныя іспыты.

Пачатак тэатральнай дзейнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1972 г., пасьля сканчэньня інстытуту, Міхаіл Баярскі, пайшоў на праслухоўваньне да рэжысэра Тэатру імя Ленсавету, Ігару Ўладзімераву, і быў прыняты ў тэатральную трупу. Пачаў, як пачынаючы малады актор, з масоўкі ў спэктаклю «Злачынства і пакараньне», дзе ён разам зь іншымі маладымі акторамі ствараў вобраз натоўпу студэнтаў. Не адмаўляўшыся ні ад адной эпізадычнае ролі, празь некалькі месяцаў ён стаў самым іграючым акторам масоўкі.

Першыя ролі у кіно

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кіно Міхаіл Баярскі дэбютаваў яшчэ школьнікам, зьняўшыся ў караткамэтражцы на тэму «Запалкі дзецям не цацкі». Але сапраўдным яго дэбютам варта лічыць 1974 год, калі рэжысэр Леанід Квініхідзэ запрасіў яго на ролю італьянца ў фільме «Саламяны капялюшык». У тым жа годзе ён сыграў ў фільме Васіля Паскару «Масты» малдаваніна Гіцу.

Вядомасьць прыйшла да актора ў 1975 г., калі выйшаў двухсэрыйны тэлефільм Віталя Мельнікава «Старэйшы сын», дзе ён сыграў адну з галоўных роляў — Сямёна па мянушцы «Сільва».

Яго вострахарактарны сцэнічны дар праявіўся ў кінаказках: у 1975 г. ён сыграў ката ў «Навагодніх прыгодах Машы і Віці», а ў 1976 г. ён зьняўся ў ролі воўка ў музычным фільме «Мама», у якім ён сьпяваў на дзьвюх мовах і танчыў на лёдзе.

Пасьля яркай ігры ў гэтых фільмах ён атрымаў некалькі цікавых роляў у шэрагу спэктакляў, а затым быў зацьверджаны на галоўную ролю — Трубадура ў мюзыкле «Трубадур і яго сябры». Ролю Прынцэсы ў гэтым спэктаклі сыграла маладая акторка Ларыса Лупіян, якая пасьля стала ягонай жонкай. Ларыса Лупіян яго заўважыла яшчэ ў гады вучобы ў тэатральным інстытуце. Але афіцыйна яны аформілі свае адносіны толькі ў канцы 1970-х.

Д’Артаньян — зорная роля Міхаіла Баярскага

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адной зь лепшых работ Міхаіла Баярскага ў кіно стала роля Тэадора ў музычным фільме Яна Фрыды «Сабака на сене» (1977 г.). Але па-сапраўднаму яго зорны час у кінэматографе настаў у 1978 годзе, з выхадам на экраны краіны карціны Г. Юнгвальд-Хількевіча «д’Артаньян і тры мушкетэры», у якой Міхаіл Баярскі выканаў галоўную ролю — д’Артаньяна, хаця на пачатку яго зьбіраліся зьняць на ролю Рашфора. Дзякуючы ролі д’Артаньяна, якую ён сыграў проста бліскуча, і папулярным песьням зь фільму слава актора дасягнула неверагодных вышыняў. Фільм заклікаў да подзьвігаў, рамантычнага каханьня, вучыў дабрыні, гонару і сапраўднаму сяброўству. Акторы здымаліся ў гэтым фільме зь вялізным куражом.

Усе трукі ў фільме «д’Артаньян і тры мушкетэры» выконваў сам, нават скокаў з вышыні ў 14 мэтраў у стог сена (эпізод дракі з Рашфорам), што нават у каскадзёраў лічыцца прафэсійна складаным. Самая цікавае, што пасьля здымак гэтага эпізоду, ён скокнуў яшчэ раз, без камэраў, проста так, правяраючы сябе на трываласьць.

Карціна выйшла пад Новы год, але ўжо да прэм’еры краіна ведала словы песьні з кінафільму «Пара-пара». Пасьля гэтага фільму ён стаў сапраўдным кумірам, асабліва для жанчынаў.

За работу ў гэтым кінафільме Міхаілу Баярскаму ў 1984 годзе было прысвоенае званьне «Заслужаны артыст РСФСР».

Вобраз д’Артаньяна для Баярскага стаў часткай яго жыцьця. і не выпадкова, што ён, разам з асноўным акторскім саставам гэтага фільму, зьняўся яшчэ ў трох працягах фільму — «Мушкетэры дваццаць год пасьля» (1992 г.), «Тайны каралевы Ганны, альбо Мушкетэры трыццаць год пасьля» (1993 г.) і «Вяртаньне мушкетэраў, альбо Скарбы кардынала Мазарыні».

Аб ролі д’Артаньяна сам Міхаіл Баярскі прызнаўся: «Асабіста для мяне ёсьць ролі, якія мне больш дарагія як артысту, але каб я не сыграў д’Артаньяна, я, напэўна, ўсё жыцьцё бы шкадаваў аб гэтым».

Іншыя работы ў кіно

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Юнгвальда-Хількевіча Міхаіл Баярскі зьняўся так сама ў прыгодніцкай стужцы «Вязень замку Іф» (1988 г.), сыграўшы адмоўную ролю — графа дэ Марсэра.

У 1979 г. ён зьняўся ў ролі закаханага гусара ў музычнай камэдыі Сьвятланы Дружынінай «Сватаўство гусара». Затым яго імідж рамантычнага герою быў выкарастаны ў шэрагу гісторыка-касьцюмаваных фільмах «Гардэмарыны, наперад!» (1987 г.) і «Віват, гардэмарыны!» (1991 г.).

Таксама заўважнымі былі яго ролі ў камэдыях Яна Фрыда, апроч музычнае камэдыі «Сабака на сене», «Дон Сэзар дэ Базан» (1988 г.), і «Тарцюф» (1992 г.).

У шмат якіх сваіх фільмах Міхаіл Баярскі сам сьпявае. Упершыню ён сьпяваў у дзіцячым музычным фільме «Навагоднія прыгоды Машы і Віці», затым у музычнай казцы «Мама». А песьні з «Трох мушкетэраў» «Пара-пара-парадуемся…», «Пуркуа па» і іншыя сталі сапраўды народнымі. Так сама ён сьпяваў у фільмах «Вышэй Радугі», «Куды ён дзенецца!», «Гум-гам», «Чалавек з бульвару Капуцінаў», «Дон Сэзар дэ Базан», «Віват, гардэмарыны!».

Работа ў тэатры, на тэлебачаньні і на эстрадзе

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Тэатры імя Ленсавета Міхаіл Баярскі сыграў шмат заўважных роляў, у тым ліку ў спэктаклях «Дульсянэя Табоская» (Луіс), «Людзі і пачуцьці» (адразу тры ролі), «Сьнежная каралева» (Саветнік), «Станцыя» (Осман), «Місіс Пайпер вядзе сьледзтва», «Трохграшовая опэра» (Мэккі-нож) і шмат іншых.

З 1986 г. і дагэтуль Міхаіл Баярскі зьяўляецца мастацкім кіраўніком і дырэктарам створанага ім тэатру «Бэнэфіс» у Санкт-Пецярбургу, адзін са спэктакляў якога, «інтымнае жыцьцё», у 1991 годзе атрымаў прыз міжнароднага фэстывалю «Зімні Авіньён».

У 1990 годзе Міхаіл Баярскі ўганараваны высокага званьня «Народны артыст Расеі».

Ён аўтар тэлеперадач «Даміно» і «Баярскі двор», а таксама адзін зь вядучых праграмы «Белы папугай».

Са сваёй музычнай праграмай, складзенай з напісаных ім самім песень, актор некаторы час выступаў з гуртом «Сільвер».

Міхаіл Баярскі заўзяцее за «Зэніт»
  • Самае раньняе і доўгае яго захапленьне — музычны квартэт «Бітлз». У юнацтве ён і сам сьпяваў у рок-гурце «Качэўнік» і пісаў для яго песьні.
  • Фанат піцерскага футбольнага клюбу «Зэніт».
  • Любіць філязофскія кнігі, думкі вялікіх людзей.
  • Любімыя фільмы — «Хросны айцец», «Аляксандар Неўскі», «Месца сустрэчы зьмяніць нельга».
  • Жыве ў Санкт-Пецярбургу.
  • Яго стыль — пераважна чорная адзежа і шырокаполы капялюш (якія носіць у знак жалобы па памерлай нябожчыцы маці), і зачастую шалік яго любімай футбольнай каманды «Зэніт».
  • Дзед — пратаярэй Аляксандар Іванавіч Баярскі.
  • Бацькі — Сяргей Аляксандравіч Баярскі (1916—1976) (быў вядучым акторам у Акадэмічным драматычным тэатры В. Ф. Камісаржэўскай) і Міленцьева Кацярына Міхайлаўна (1920—1992) (акторка тэатру камэдыі).
  • Брат — тэатральны актор Аляксандар Сяргеявіч Баярскі.
  • Жонка — акторка Ларыса Рэгінальдаўна Лупіян.
  • Дачка — акторка Элізавета Баярская.
  • Сын — Сяргей, музыкант, бізнэсмэн, выпускнік Эканамічнага факультэту Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
М. Баярскі з У. Пуціным у Крамлі на ўзнагароджваньні ордэнам Дружбы
  • Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (25 сьнежня 2009 г.) — «за вялікае ўкладаньне ў разьвіцьцё айчыннага тэатральнага і кінематаграфічнага мастацтва»[1]
  • Ордэн Дружбы (19 ліпеня 2001 г.) — «за шматгадоваю плённую дзейнасьць ва ўзмацненьне сяброўства і супрацоўніцтва паміж народамі».[2]
  • Мядаль «У памяць 300-годзьдзя Санкт-Пецярбургу» (2003 г.).[3][4]
  • Народны артыст РСФСР (1990 г.)
  • Заслужаны артыст РСФСР (1984 г.)
Год Ф, М/ф, С-л Назва Роль
1973 Ф Утаймаваньне свавольніцы
1974 Ф Масты Гіцу
1975 Саламяны капялюшык Менардзі, тэнар з Балёньі
1975 Ф Навагоднія прыгоды Машы і Віці Кот Мацьвей
1975 Ф Зорка чароўнага шчасьця Дэкабрыст
1975 М/ф Цягнік памяці
1976 М/ф Блакітнае шчанё Пірат
1976 Ф Старэйшы сын Сямён па мянушцы Сільва
1976 Ф Мама Воўк
1976 Ф Дзікі Гаўрыла Нікольскі, дрэсіроўшчык
1977 Ф Арэх Кракатук Мышыны кароль, Шчаўкунчык, Саветнік (толькі песьні)
1977 Ф Як Іванушка-дурненькі за цудам хадзіў Фёдар Іванавіч, канакрад
1977 Ф Сэнтымэнтальны раман Акапян
1977 Ф Сабака на сене Тэадоро
1977 Ф У нас новенькая
1978 Ф Пакуль шалее мара Джэггер, амэрыканскі пілёт
1978 Ф Захудалае каралеўства Чорт
1978 Ф Д’Артаньян і тры мушкецёра д’Артаньян
1979 Ф Камісія па расьсьледаваньні Маёрац
1979 Ф Сватаўство гусара Налімаў
1979 М/ф Лятучы карабель Ваня
1979 М/ф Вельмі сіняя барада Герцаг Сіняя Барада
1980 М/ф Разлучаныя
1981 Ф Зацішша Сьцельцінскі
1981 Ф Куды ён дзенецца! Генадзь, сьпявак
1981 Ф Душа Вадзім Старычаў, сьпявак
1982 Ф Мытня Юры Харунжэў, малады мытнік
1982 Ф Лішні квіток
1982 Ф Спортлато −82 Выканаў песьню ў пачатку фільма
1984 Ф Разам з Дунаеўскім
1984 Ф Пэпі Доўгая панчоха капітан Доўгая панчоха, бацька Пэпі
1984 Ф Неверагоднае пары, альбо Сапраўднае здарэньне, якое шчасьліва скончылася сто год таму
1985 Ф Герой яе раману
1985 Ф Сэзон цудаў Сьпявак Баярскі (камэо)
1985 Ф Гум-гам Бацька Максіма
1985 Ф Блакітныя гарада
1986 Ф Вышэй Радугі Бацька Аліка Радугі, кампазытар
1987 Ф Гардэмарыны, наперад! шэвалье Дэ Брыльі
1987 Ф Чалавек з бульвару Капуцынаў Чорны Джэк
1988 Ф Паразмаўляем аб этыкеце
1989 Ф Вязень замку іф Фэрнан Мандего, граф дэ Марсэр
1989 Ф Дон Сэзар дэ Базан Дон Сэзар дэ Базан
1989 Ф Мастацтва жуць у Адэсе гіпнатызэр
1991 Ф Віват, гардэмарыны! шэвалье Дэ Брыльі
1991 Ф Тарцюф Тарцюф
1991 Ф Кранутыя Мікалай і
1992 Ф Мушкецёры дваццаць год пасьля д’Артаньян
1993 Ф Тайны каралевы Ганны, альбо Мушкецёры трыццаць год пасьля д’Артаньян
1996 Ф Журавіна ў цукру Мешчэракоў
1966 Ф Каралева Марго Морвель
1988 С-л Зала чаканьня Віктар Селязьнёў
1998 С-л Вуліцы разьбітых ліхтароў камэо ў эпізодзе «Справа № 1999»
1999 М/ф Прыгоды ў ізумрудным горадзе 2 Баязьлівы леў
1999 Ф Плачу наперад Міхаіл Расьпятаў
2000 Ф Міцькі. Палёт Ікара чытае тэкст
2000 Ф Ключы ад сьмерці тэлемагнат Эльпін
2000 Ф Формула шчасьця
2000 М/ф Новыя брэмэнскія Кароль
2002 Ф Ключы ад сьмерці Эльпін
2003 С-л Ідыёт паручык Кельлер
2004 Ф Навагоднія мужчыны Калыманаў
2005 Ф Шчасьлівы
2006 Ф Вы не пакінеце мяне Бацька Верачкі
2006 М/ф Сэзон паляваньня паляўнічы Шоў
2009 Ф Вяртаньне мушкецёраў, альбо Скарбы кардынала Мазарыні д’Артаньян
2009 Ф Тарас Бульба Мосій Шыла
2009 Ф Залатая рыбка Стары
2009 Ф Залаты ключык тата Карла
2010 М/ф Як прыручыць дракона Плявака

Музычныя казкі і мюзыклы, якія выйшлі на пласьцінках і CD

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. 1977 — Блакітнае шчанё — Пірат
  2. 1979 — Лятучы карабель — Ваня
  3. 1980 — Хатабыч — Хатабыч
  4. 1983 — Тры мушкетэры — Д’Артаньян
  5. 1984 — Пепі Доўгая панчоха — бацька Пэпі
  6. 1995 — Музычны альбом «Месяцовае кіно»
  7. 1995 — Навагоднія прыгоды Машы і Віці — Кот Мацьвей
  8. 2001 — Новыя брэмэнскія — Кароль
  1. 1984 — Вялікая мядзьведзіца
  2. 1986 — альбом «Луннае кіно» («Міхаіл Баярскі сьпявае песьні Юрыя Чэрнаўскага»).
  • спэктакль-бенэфіс «Інтымнае жыцьцё» 1997[5]
  • Камэдыя ў 2-х дзеях Герман Льюіс «Зьмяшаныя пачуцьці» 2010
  • Тэатар імя Ленсавета: Луіс дэ Караскіль («Дульсінэя Табоская» А. М. Валодзіна);
  • 4 ролі ў спэктаклі «Людзі і пачуцьці» (па творах клясьсікаў нем. драматургіі);
  • Трубадур («Трубадур і яго сябры» («Брэмэнскія музыкі») В. Б. Лібанава і Ю. С. Энціна);
  • Пэдро («Інтэрв’ю ў Буэнас-Айрэсе» Г. А. Баравіка);
  • Саветнік («Сьнежная каралева» Е. Л. Шварца);
  • Барыс («Сьпяшайцеся рабіць дабро» М. М. Рошчына);
  • Асман («Станцыя» Н. Хікмета);
  • Дзяніс Леанідавіч, Кірыл Лянькоў («Нечаканы сьведка (Успамін)», «Пераможніца» А. Н. Арбузава);
  • Веткін («Раяль ў адкрытым моры» па раману Л. С. Собалева «Капітальны рамонт»),;
  • Мэккі-нож («Трохграшовая опэра» Б. Брэхта, К. Вайля);
  • Альбэрто («Чалавек і джэнтэльмен» Э. Де Філіпэ);

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхаіл Баярскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў