Канстанцін Сіманаў
Канстанцін Сіманаў | ||||||||||
рас. Константин Симонов | ||||||||||
Харкаў (Украінская ССР, 1943 г.) | ||||||||||
Асабістыя зьвесткі | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Імя пры нараджэньні | Кірыл Міхайлавіч Сіманаў | |||||||||
Псэўданімы | Канстанцін Сіманаў | |||||||||
Нарадзіўся | 28 лістапада 1915 Петраград, Расейская імпэрыя | |||||||||
Памёр | 28 жніўня 1979 Масква, Расейская СФСР, СССР | |||||||||
Сужэнец | Наталля Сакалова[d], Валянціна Сярова[d] і Ларыса Жадава[d] | |||||||||
Літаратурная дзейнасьць | ||||||||||
Род дзейнасьці | рэдактар | |||||||||
Гады творчасьці | 1936—1979 | |||||||||
Кірунак | Сацыялістычны рэалізм | |||||||||
Жанр | Аповесьць, верш, нарыс, паэма, п'еса, раман | |||||||||
Мова | расейская | |||||||||
Дэбют | Часопіс «Маладая гвардыя»(ru) (верш, 1936 г.) | |||||||||
Значныя творы | Раман «Жывыя і мёртвыя»(ru) (1971) | |||||||||
Прэміі | ||||||||||
Узнагароды | | |||||||||
Подпіс | ||||||||||
[[::ru:s:Константин Михайлович Симонов|Творы]] ў Вікікрыніцах | ||||||||||
Канстанці́н Сі́манаў (28 лістапада [ст. ст. 15 лістапада] 1915; цяпер Санкт-Пецярбург, Расея —1979; Масква, цяпер Расея) — савецкі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Ляўрэат Ленінскай (1974) і шасьці Сталінскіх прэміяў (1942, 1943, 1946, 1947, 1949, 1950). Намесьнік генэральнага сакратара СП СССР. Чалец ВКП (б) з 1942 году. У Магілёве яго імём названа вуліца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і расейскага генэрал-маёра Міхаіла Сіманава і княжны Аляксандры Абаленскай. Бацька зьнік бязь вестак на Першай сусьветнай вайне. У 1919 г. пераехаў разам з маці ў Разань (Расейская СФСР), дзе тая выйшла замуж за Аляксандра Іванішава, які быў выкладнікам тактыкі ў вайсковай вучэльні. У 1929 г. у Саратаве, пасьля сканчэньня 7 клясаў, паступіў у школу фабрычна-завадзкога вучнёўства(ru) (ШФЗВ), дзе працаваў токарам мэталу. У 1931 г. пераехаў з маці і айчымам у Маскву, дзе скончыў ШФЗВ дакладнай мэханікі і ўладкаваўся на завод да 1935 году. У 1933 г. паступіў у толькі заснаваны Вечаровы працоўны літаратурны ўнівэрсытэт (Масква), які скончыў у 1938 годзе. У 1935 г. уступіў у Саюз пісьменьнікаў СССР, створаны ў 1934 годзе, выдаў паэму «Павал Чорны» і паступіў на асьпірантуру ў Маскоўскі інстытут філязофіі, літаратуры і гісторыі(ru) (МІФЛГ). У 1939 г. зьехаў ваенным карэспандэнтам для асьвятленьня памежных баёў на рацэ Халха(mn) супраць японскага войска. У выніку сышоў з асьпірантуры. Адначасна ўзяў псэўданім Канстанцін Сіманаў, бо не вымаўляў «р» і цьвёрдага «л» у сваім імя Кірыл. У 1940 г. напісаў першую п’есу «Гісторыя аднаго каханьня» і паступіў на курсы ваенных карэспандэнтаў пры Вайскова-палітычнай акадэміі імя Ўладзімера Леніна(ru) (Масква), якія скончыў 15 чэрвеня 1941 году. Пасьля нямецкага ўварваньня 22 чэрвеня працаваў у франтавой газэце «Баявы сьцяг». З пачатку жніўня карэспандэнт газэты Народнага камісарыяту абароны СССР «Чырвоная зорка»(ru) пры абароне Адэсы(uk). 3 траўня 1942 г. загадам Ваеннага савету Заходняга фронту № 482 атрымаў ордэн Чырвонага Сьцяга. У 1943 г. займеў званьне падпалкоўніка.
У 1946—1950 і 1954—1958 гг. — галоўны рэдактар часопіса Саюза пісьменьнікаў СССР «Новы сьвет»(ru) (Масква). У 1950—1953 гг. — галоўны рэдактар «Літаратурнай газэты»(ru) Саюза пісьменьнікаў СССР. У 1946—1959 і 1967—1979 гг. — сакратар Саюза пісьменьнікаў СССР. Адначасна ў 1946—1954 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 2—3-га скліканьняў. У 1955 г. дэпутат ВС СССР 4-га скліканьня ад Ішымбайскай выбарчай акругі № 724 (Башкірская АССР). У 1956—1961 і 1976—1979 гг. — сябра Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС. Памёр ад раку. Паводле завяшчаньня прах разьвеялі над Буйніцкім полем (Магілёўскі раён, Беларусь), бітве на якім прысьцявіў частку рамана «Жывыя і мёртвыя».
Перакладзеныя творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]23 сьнежня 2015 г. Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт правёў Міжнародныя Сіманаўскія чытаньні з удзелам прадстаўнікоў 5 краінаў. На конкурсе з удзелам звыш 500 аўтараў 3-е месца заняла паэтка Натальля Ніканчук (псэўд. Лія Родная) зь беларускім перакладам верша «Чакай мяне»[1]:
|
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хромчанка, К. Р. Сіманаў Канстанцін (Кірыла) Міхайлавіч // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 382.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Людміла Дзеружкова. Сіманаў на беларускай мове // Зямля і людзі : газэта. — 23 сьнежня 2015.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Канстанцін Сіманаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
- Нарадзіліся 28 лістапада
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Памерлі 28 жніўня
- Памерлі ў 1979 годзе
- Ляўрэаты Сталінскай прэміі
- Ляўрэаты Ленінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя мэдалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Савецкія літаратары
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы