Уладзімер Вярнадзкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Вярнадзкі
Владимир Иванович Вернадский
Дата нараджэньня 28 лютага (12 сакавіка) 1863[1]
Месца нараджэньня Пецярбург
Дата сьмерці 6 студзеня 1945(1945-01-06)[2][3][4][…] (81 год)
Месца сьмерці Масква
Прычына сьмерці інсульт
Месца пахаваньня
Месца вучобы Пецярбурскі ўнівэрсытэт
Занятак філёзаф, геоляг, біёляг, biogeochemist, хімік, прафэсар унівэрсытэту, эколяг, геахімік, мінэроляг, настаўнік
Навуковая сфэра геахімія
Месца працы Пецярбурскі і Маскоўскі ўнівэрсытэт
Вядомы як заснавальнік біягеахіміі
Навуковая ступень доктар прыродазнаўчых навук[d] і доктар навук[d]
Навуковы кіраўнік Васіль Дакучаеў[d] і Андрэй Арцруні[d]
Вучні Аляксандар Ферсман[d], Веніямін Зільбермінц[d] і Бруна Брунаўскі[d]
Бацька Іван Вярнадзкі[d]
Маці Ганна Вярнадзкая[d]
Дзеці Георгі Вярнадзкі[d] і Ніна Вярнадзкая[d]
Узнагароды
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Сталінская прэмія
Подпіс

Уладзі́мер Іва́навіч Вярна́дзкі (па-расейску: Владимир Иванович Вернадский; 12 сакавіка [ст. ст. 28 лютага] 1863, Пецярбург, Расейская імпэрыя — 6 студзеня 1945, Масква, РСФСР, СССР) — расейскі, украінскі і савецкі геахімік, заснавальнік біягеахіміі, адзін са стваральнікаў сучаснай канцэпцыі біясфэры.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў дваранскай сям’і, бацька — Іван Васілевіч (1821—1884), прафэсар палітычнай эканоміі і статыстыкі, маці — Ганна Пятроўна Канстанціновіч (1837—1898).

Вучыўся ў клясычных гімназіях Харкава і Пецярбурга (1873—1881), на прыродазнаўчым аддзяленьні фізыка-матэматычнага факультэту Пецярбурскага ўнівэрсытэту (1881—1885). Настаўнікамі У. Вярнадзкага былі выбітныя расейскія навукоўцы Дзьмітры Мендзялееў, Васіль Дакучаеў, Андрэй Бекетаў, Іван Сечанаў і інш. Ва ўнівэрсытэце У. Вярнадзкі пачаў працаваць у галіне прыродазнаўчых навук, праблем філязофіі і навуковага сьветапогляду. У 1885—1888 гадах У. Вярнадзкі працаваў захавальнікам Мінэралягічнага кабінэту Пецярбурскага ўнівэрсытэту.

У 1886 року ажаніўся. У 1888—1890 гадах у навуковай камандзіроўцы ў Італіі, Нямеччыне ды Францыі для падрыхтоўкі да прафэсарскага званьня. У 1890—1911 У. Вярнадскі як прыват-дацэнт, а затым прафэсар, выкладаў мінэралёгію і крышталяграфію ў Маскоўскім унівэрсытэце, абараніў у Пецярбурскім унівэрсытэце магістарскую (1891) і доктарскую (1897) дысэртацыі. У 1906 року абраны правадзейным сябрам-ад’юнктам па мінэралёгіі Пецярбурскай Акадэміі навук і прызначаны загаднікам мінэралагічнага аддзяленьня Геалягічнага музэю Акадэміі.

У 1911 годзе вярнуўся ў Пецярбург, працаваў у Акадэміі навук і ў 1912 г. быў абраны ў ёй ардынарным акадэмікам па мінэралёгіі. У канцы XIX — пачатку XX стст. у Маскве і Пецярбургу склалася навуковая школа У. Вярнадзкага ў галіне геалёгіі й мінэралёгіі.

З 1916 г. у навуковай творчасьці У. Вярнадзкага пачаўся прынцыпова новы якасны этап, які цягнуўся да канца жыцьця, — Вярнадзкі ўзяўся за сыстэматычныя дасьледаваньні жывой прыроды ў атамным і плянэтарна-касьмічным аспэктах, а адначасна і за прыродазнаўча-гістарычнае вывучэньне чалавека і чалавецтва, іхняй сучаснасьці і будучыні.

З канца 1917 году Вярнадзкі жыў і працаваў ва Ўкраіне і на поўдні Расеі. Адзін з заснавальнікаў і першы прэзыдэнт (27.10.1918) Украінскай Акадэміі навук, у 1920—1921 — рэктар Таўрыцкага ўнівэрсытэту ў Сімфэропалі. У 1921 року вяртаецца ў Петраград, але ўжо ў 1922 выяжджае ва Францыю, а затым у Чэхаславаччыну, дзе працягвае навуковую і пэдагагічную дзейнасьць. У 1926 годзе вяртаецца ў Ленінград, а ў 1935 годзе пераяжджае ў Маскву. З 1941 року быў у эвакуацыі ў Баравым Казаскай ССР, вярнуўся ў Маскву ў 1943.

Апошнія гады У. Вярнадзкі працаваў над выніковай кнігай — «навуковым тастамэнтам нашчадкам», як называў яе сам, «кнігай жыцьця» — «Хімічная будова біясфэры Зямлі і ейнага атачэньня», падбіраў матэрыял да кнігі ўспамінаў «Перажытае і перадуманае».

Памёр у Маскве, пахаваны на Новадзявочых могілках.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1886 року У. Вярнадзкі ажаніўся з Натальляй Ягораўнай Старыцкай (1862—1943), разам яны пражылі болей за 56 гадоў, як казаў сам Вярнадзкі — «душа ў душу, думка ў думку». У сям’і было двое дзяцей — сын Георгі (1887—1973), прафэсар расейскай гісторыі, дачка Ніна Вярнадзкая-Толь (1898—1985), урач-псыхіятар. Дзеці засталіся ў эміграцыі ў ЗША.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сябра Дзяржаўнага савету (1906, 1907—1911, 1915—1917).

У 1915—1930 гадох старшыня Камісіі па вывучэньні прыродазнаўчых вытворчых сіл Расеі, быў адным са стваральнікаў пляну ГОЭЛРО. Камісія зрабіла вялікі ўнёсак у геалягічнае вывучэньне Савецкага Саюзу і стварэньне яго незалежнай мінэральна-сыравіннай базы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Виноградов А. П. Вернадский Владимир Иванович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 536—537.
  3. ^ Wladimir Iwanowitsch Wernadski // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. ^ Vladimir Ivanovič Vernadskij // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]