Уладзімер Мудрогін
Уладзімер Мудрогін | |
Імя пры нараджэньні | Уладзімер Мікалаевіч Мудрогін |
---|---|
Дата нараджэньня | 24 сьнежня 1924 |
Месца нараджэньня | Санкт-Пецярбург |
Дата сьмерці | 28 лістапада 1994 |
Адукацыя | студыя Саюзу мастакоў СССР |
Занятак | пэйзаж |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў |
Плынь | акадэмізм, рэалізм |
Працы | «Восеньскае сьвятло», «Ружовая раніца» |
Уладзімер Мудрогін (па-расейску: Владимир Николаевич Мудрогин; 24 сьнежня 1924 — 28 лістапада 1994) — беларускі мастак.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Цэнтральную эксперыментальную студыю мастацкага праетавання пры Саюзе мастакоў СССР ў Маскве (1970 г.). У 1952—1965 гг. мастак Берасьцейскага абласнога драматычнага тэатру, у 1970—1980 гг. галоўны мастак Інстытуту тэхнічнай кібэрнэтыкі Акадэміі навук БССР.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уладзімер Мудрогін аформіў спэктаклі «Жаніцьба Бальзамінава» (1957 г.), «Позьняе каханьне» (1963 г.) А. Астроўскага, «Блудны сын» Э. Ранета (1958 г.), «Два клёны» Я. Шварца (1960 г.), «Асьцярожна, Мякішавы» А. Маўзона, «Сокалы й крумкачы» А. Сумбатава (абодва 1963 г.), «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай (1964 г.), «Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева (1965 г.) і іншае. Аўтар жывапісных твораў «Восеньскае сьвятло» (1966 г.), «Узьбярэжжа» (1971 г.), «У грыбы» (1974 г.), «Пэйзаж. У выхадны» (1976 г.), «На рацэ Сьвіслач» (1979 г.), «Вечар» (1981 г.), «Сьветлы дзень» (1983 г.), «Ружовая раніца», калажаў і інш.
Творам уласьцівы манумэнтальнасьць, плястычны малюнак, завершанасьць кампазыцыі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мудрогін Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 6.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |