Георг Отс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Георг Отс
Georg Ots
1980 CPA 5065.jpg
Дата нараджэньня 21 сакавіка 1920
Месца нараджэньня Сьцяг РСФСР Петраград
Дата сьмерці 5 верасьня 1975
Месца сьмерці Сьцяг Эстонскай ССР Талін
Прычына сьмерці рак
Месца пахаваньня Лясныя могілкі (Талін)
Альма-матэр Эстонская акадэмія музыкі і тэатра[d]
Занятак сьпявак
Жанры опэра
Вакал барытон
Інструмэнты голас
Бацька Karl Ots[d]
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн «Знак Пашаны»
Народны артыст СССР
Дзяржаўная прэмія СССР — 1968 Сталінская прэмія — 1950
Сталінская прэмія — 1952

Гео́рг Отс (па-эстонску: Georg Ots; 21 сакавіка 1920, Петраград, Расейская СФСР — 5 верасьня 1975, Талін, Эстонская ССР) — эстонскі опэрны і эстрадны сьпявак. Народны артыст СССР (1960), ляўрэат дзьвюх Сталінскіх (1950, 1952) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1968). Сын знакамітага тэнара Карла Отса.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Георг Отс навучаўся ў Францускім ліцэі, скончыў талінскую вайсковую вучэльню, атрымаўшы званьне афіцэра, паступіў на падрыхтоўчы курс вайскова-тэхнічнае вучэльні. У 1939 стаў чэмпіёнам Эстоніі па плаваньні на маратонскую дыстанцыю 1500 м, а ў 1940 — у эстафэце 4×200 м вольным стылем. Аднак у 1940 працягнуў навучаньне ў Талінскім тэхнічным унівэрсытэце.

У 1941 годзе, скончыўшы першы курс, быў мабілізаваны ў РСЧА. Адплыў на параходзе «Сыбір» у Ленінград для залічэньня ў воінскую частку. 18 жніўня ля вострава Гоглянд карабель быў падбіты немцамі, Отса зь іншымі пасажырамі падабраў мінны тральшчык. Сьпярша перавезены ў Ленінград, пасьля пад Чалябінск, адкуль у канцы студзеня 1942 быў накіраваны камандзірам супрацьтанкавага ўзводу. На чыгуначнай станцыі ён спаткаў рэжысэра Прыйта Пылдроаса, якія запрасіў яго ў ствараныя ў Яраслаўлі «Дзяржаўныя ансамблі Эстоніі», дзе Георг пачаў прафэсійна займацца сьпевам.

З 1944 году — артыст хору, з 1945 году — саліст тэатру опэры і балету «Эстонія». У 1951 годзе скончыў Талінскую кансэрваторыю.

Чалец ВКП(б) з 1946 году. Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 9-га скліканьня.

Памёр 5 верасьня 1975 году ў Таліне. Пахаваны на Лясных могілках у талінскім раёне Пірыта.

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Георг Отссховішча мультымэдыйных матэрыялаў