Іван Ургант
Іван Ургант | |
| рас. Иван Андреевич Ургант | |
| Імя пры нараджэньні | Иван Андреевич Ургант |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 16 красавіка 1978 (48 гадоў) |
| Месца нараджэньня | Ленінград, СССР |
| Месца вучобы | |
| Занятак | актор, тэлевядоўца, сьпявак, радыёвядоўца, шоўмэн |
| Навуковая сфэра | тэлебачаньне |
| Месца працы | |
| Гады дзейнасьці | 1999 |
| Жанры | пародыя, поп-рок і эстрада[d] |
| Бацька | Андрэй Львовіч Ургант[d] |
| Маці | Валерыя Іванаўна Кісялёва[d] |
| Дзеці | Nina Urgant[d] і Valeria Urgant[d] |
| Узнагароды | ТЭФИ (2007, 2008, 2010, 2011) |
| IMDb | ID 1679435 |
| Сайт | ivan-urgant.ru |
Іван Ургант (нарадзіўся 16 красавіка 1978 году, Ленінград, СССР) — расейскі актор, тэлевядоўца, музыка, шоўмэн.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сям’і актораў Андрэя Урганта і Валерыі Кісялёвай (7 красавіка 1951[1] — 1 лютага 2015). Унук актораў Ніны Ургант і Льва Міліндэра. Маладая сям’я праіснавала нядоўга, усяго каля году пасьля нараджэньня Івана, аднак менавіта ад іх Івану па спадчыне перадалася характэрная зьнешнасьць і схільнасьць да працы на сцэне, будучае жаданьне стаць артыстам. Пасьля разводу бацькоў пражываў з маці і айчымам — ленінградзкім акторам Дзьмітрыем Ладыгіным (нар. 1955). Выданьне «МК в Питере» ў артыкуле пра бацьку Івана Урганта напісала пра эстонскае паходжаньне прозьвішча Урганта[2], такую ж інфармацыю апублікавала і газэта «Аргументы и факты»[3].
Вучыўся ў ленінградзкай ДМШ № 18, у Гімназіі пры ДРМ. Скончыў Санкт-Пецярбурскую акадэмію тэатральнага мастацтва. Яшчэ падчас навучаньня ў акадэміі Ургант разам з Алісай Фрэйндліх у ДАВДТ імя Г. Таўстаногава сыграў у спэктаклі «Макбэт», у якім ён атрымаў ролю стражніка №12[4].
Пасьля атрыманьня акторскай адукацыі Іван ня стаў займацца тэатрам як асноўнай прафэсіяй. У першую чаргу маладому чалавеку прыйшлося зарабляць грошы, таму спачатку ён працаваў афіцыянтам, бармэнам, а затым і вядучым начных шоў у клюбах пад псэўданімам Жан-Мішэль. У 1999 годзе Урганту ўдалося атрымаць працу на пецярбурскіх радыёстанцыях. Акрамя гэтага, ён выступаў і на тэлебачаньні, быў вядучым праграмы «Пецярбурскі кур’ер» на Пятым канале. У далейшым яго чакаў пераезд у Маскву і працяг кар’еры на радыё — спачатку на «Расейскім радыё», а затым на «Хіт-ФМ». Празь нейкі час Іван зьявіўся і на маскоўскім тэлебачаньні — на канале MTV. З гэтага моманту папулярнасьць не пакідала Івана Урганта[4].
Іван зьяўляеўся тэлевядучым на праграмах «Смак», «Пражэктарпэрысхілтан», «Вялікая розьніца», «Вячэрні Ургант»[5] на Першым канале[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Валерия Киселева — биография — российские актрисы — Кино-Театр. РУ
- ↑ «Мама да гэтага часу мяне выхоўвае» // « МК в Питере», 2006/11/29 (архіўная копія)
- ↑ Лучшие холостяки из мира шоу-бизнеса. АИФ-Зима (28 чэрвеня 2007). Архіўная копія ад 10 красавіка 2013 г.
- 1 2 3 Иван Ургант cosmo.ru Архіўная копія ад 1 мая 2012 г.
- ↑ О нас — Вечерний Ургант — Первый канал канал
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Іван Ургант — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў