Перайсьці да зьместу

Андрэй Аршавін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Аршавін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 траўня 1981(1981-05-29)[1][2][3] (45 гадоў)
Рост 172 см
Вага 69 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца, паўабаронца, нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2000 Зэніт-2[d] 56 (7)
1999—2009 Зэніт 236 (52)
2009—2013 Арсэнал Лёндан 105 (23)
2012 Зэніт 10 (3)
2013—2015 Зэніт 35 (3)
2015—2016 Кубань Краснадар 8 (0)
2016—2018 Кайрат 84 (24)
Зборныя
2001—2003 Расея (да 21)[d] 9 (1)
2002—2012 Расея 75 (17)
Спартовыя ўзнагароды
Футбол
Чэмпіянаты Эўропы
Бронза Аўстрыя/Швайцарыя-2008

Андрэ́й Сярге́евіч Арша́він (нар. 29 траўня 1981 году, Ленінград) — расейскі футбаліст, заслужаны майстар спорту Расеі (2008). Гуляў на пазыцыях другога нападніка, плэймэйкера, атакавалага паўабаронцы. Пры трэнэры Гуўсе Гідынку стаў адным з асноўных гульцоў нацыянальнай каманды Расеі. Зьяўляецца гульцом клюбу «Кайрат».

У 2008 годзе пасьля Чэмпіянату Эўропы 2008 году трапіў у сымбалічную зборную Эўропы па вэрсіі УЭФА, а 2 сьнежня, у выніку галасаваньня па вызначэньні найлепшага гульца 2008 году і ўручэньне ўзнагароды «Залаты мяч» па вэрсіі часопіса «France Football», заняў 6-е месца, што зьяўляецца найлепшым вынікам для расейскага футбаліста пасьля распаду СССР. Неаднаразова прызнаваўся найлепшым футбалістам Расеі ў розных апытаньнях. Паводле апытаньняў УЦВГД і «Лявада-Цэнтру», займае 18-е месца ў сьпісе топ-100 эліты Расеі за 2008 год.

Футбольная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Футболам пачаў займацца з 7 гадоў. Выхаванец СДЮШАР «Зьмена», трэнэры — Сяргей Гардзееў і Віктар Вінаградаў. За дарослую каманду «Зьмены» пачаў гуляць у 16 гадоў. З 1999 стаў выступаць за рэзэрвовы склад ФК «Зэніт». У 19 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе «Зэніту». 2 жніўня 2000 году Юры Марозаў выпусьціў яго на замену замест Андрэя Кобелева ў гасьцявым матчы Кубка Інтэртота супраць ангельскага «Брэдфард Сіці» (3:0).

Аршавін у «Зэніце»

З тых часоў згуляў у складзе «Зэніту» 310 афіцыйных матчаў, забіў 71 мяч. Заваяваў з камандай залатую, срэбную і бронзавую мэдалі чэмпіянату Расеі.

За «Арсэнал» Аршавін дэбютаваў 21 лютага 2009 году ў хатнім паядынку з «Сандэрлэндам» (0:0). У гэтым матчы Андрэй быў прызнаны наведвальнікамі сайту BBC найлепшым гульцом.

14 сакавіка 2009 году ў матчы ангельскай Прэм’ер-лігі супраць «Блэкбэрну» на 65-й хвіліне Андрэй забіў свой першы гол за «Арсэнал». У першым тайме Аршавін атрымаў пашкоджаньне ў выніку сутыкненьня з абаронцам «Блэкбэрну» Оерам, з-за чаго ў перапынку яму наклалі восем швоў[4]. Нягледзячы на гэта, Андрэй выйшаў на другі тайм, адкрыў лік сваім галам за «Арсэнал» і зноў быў абраны найлепшым гульцом матчу па вэрсіі наведвальнікаў інтэрнэт-парталу BBC.

21 красавіка 2009 году забіў 4 галы ў гасьцявым матчы ангельскай Прэм’ер-лігі супраць «Лівэрпулу», аформіўшы тым самым свой першы за кар’еру покер. Выніковы лік матчу 4:4.

24 лютага 2012 году за дзьве хвіліны да закрыцьця трансфэрнага вакна ў Расеі Аршавін быў аддадзены ў арэнду ў «Зэніт» да канца сэзону 2011—2012 году[5]. 27 чэрвеня 2013 году было афіцыйна абвешчана пра трансфэр гульца ў «Зеніт»[6].

Выступы за зборную

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У зборнай Расеі Аршавін дэбютаваў у 20-гадовым узросьце 17 траўня 2002 году ў гульні Расея — Беларусь на турніры «Кубак LG» у Маскве, у рамках падрыхтоўкі зборнай Расеі да чэмпіянату сьвету 2002 году. На працягу наступных двух гадоў ён згуляў за нацыянальную каманду толькі ў двух матчах, у другім зь якіх (13 лютага 2003, Румынія — Расея, 2:4) адкрыў лік сваім забітым мячам за зборную. У 2003 годзе Аршавін выступаў у моладзевай зборнай Расеі, згуляў 5 матчаў, забіў 1 гол.

У рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату Эўропы 2004 году ў Партугаліі Аршавін згуляў свой чацьверты матч за зборную (28 красавіка 2004, Нарвэгія — Расея, 3:2), але ў заяўку на турнір уключаны ня быў. Пасьля Эўра-2004 нападнік «Зэніту» стаў стала выклікацца ў каманду і хутка замацаваўся ў яе асноўным складзе. У 2005 і 2006 гадох Аршавін станавіўся найлепшым бамбардзірам зборнай, быў капітан каманды ў 2006—2007 гадох. Усяго за зборную Расеі згуляў 41 матч, забіў 15 галоў.

З-за таго, што зборная Расеі не змагла заваяваць права выступу на чэмпіянаце сьвету 2006 году ў Нямеччыне, першым буйным турнірам, у якім Аршавін змог прыняць удзел у складзе нацыянальнай каманды, стаў чэмпіянат Эўропы 2008 году.

Аршавін у зборнай

На Эўра-2008 27-гадовы Аршавін быў заяўлены пад нумарам 10. З-за дыскваліфікацыі ён ня мог прыняць удзел у першых двух матчах. Упершыню на турніры ён выйшаў на поле ў трэцяй сустрэчы, заключнай у групе, супраць Швэцыі. У гэтым матчы зборная Расеі перамагла 2:0, вырашыўшы задачу выхаду ў наступны круг, і паказаў добрую гульню. Андрэй Аршавін быў прызнаны найлепшым гульцом матчу.

Ён ярка выступіў у чвэрцьфінальным матчы са зборнай Галяндыі. У гэтай гульні ён удзельнічаў ва ўсіх трох галах, якія забіла зборная Расеі. Аддаў галявы пас, а трэці гол, які зьняў усе пытаньні аб пераможцы гэтага чвэрцьфіналу, забіў сам, прыняўшы мяч, укінуты з-за бакавы партнёрам па «Зэніту» Анюковым, добра стукнуў па варотах; мяч зьлёгку зьмяніў кірунак руху ад нагі абаронцы, і мінуў паміж нагамі галяндзкага брамніка Ван дэр Сара, што гуляў перадапошні матч за зборную ў кар’еры. Другую гульню запар Аршавін быў прызнаны найлепшым гульцом матчу і атрымаў захопленыя водгукі заходніх спэцыялістаў і журналістаў, а шэраг вядомых эўрапейскіх клюбаў, уключаючы гішпанскую «Барсэлёну», выказалі жаданьне займець Андрэя ў свой склад[7]. Сам жа футбаліст заявіў, што праводзіў і больш добрыя матчы.

У наступным матчы, які стаў апошнім для зборнай Расеі на турніры, Аршавін быў у гульні малапрыкметны. Меркаваньні спэцыялістаў аб чыньніках падзяліліся. Адны палічылі, што Аршавін сам не паказаў сваіх лепшых якасьцяў, другія — што справа была ў высокім узроўні абаронцаў гішпанскай зборнай і вялікай увазе, якую яны яму надавалі, а трэція адзначылі, што сярэдняя лінія саступіла гішпанцам і не змагла забясьпечваць Аршавіна мячом[8].

Па выніках турніру патрапіў у сымбалічную зборную Эўра-2008.

Аршавін падае кутні 30 красавіка 2006 году
  • 2004—2006 — віцэ-капітан ФК «Зэніт»
  • 2005—2006 — найлепшы бамбардзір ФК «Зэніт»
  • люты—сакавік 2007 — капітан ФК «Зэніт»
  • 2006—2007 — капітан зборнай Расеі
  • З 2 лютага 2009 году — гулец лёнданскага «Арсэналу»
  • 2009 — найлепшы гулец «Арсэналу» ў сакавіку

Статыстыка выступаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Клюб Сэзон Чэмпіянат Кубак[12] Эўракубкі Усяго
МатчыГалыПерадачыМатчыГалыПерадачыМатчыГалыПерадачыМатчыГалыПерадачы
Зэніт 2000 10011003001401
2001 294851200034510
2002 304700042534614
2003 2751030200030510
2004 2868421841401210
2005 29993001353451412
2006 2871340100032714
2007 30101321414410461527
2008 27681107013479
За ўвесь час 23851772651346152031271109
Арсэнал 2008/2009 12673020001569
За ўвесь час 12673020001569
КлюбСэзонМатчыГалыПерадачыМатчыГалыПерадачыМатчыГалыПерадачыМатчыГалыПерадачы

Любоў да футбола Андрэю прывіў бацька, у мінулым нядрэнны гулец. У дзяцінстве Андрэй, акрамя футбола, захапляўся яшчэ шашкамі і меў па іх юнацкі разрад. Яго настаўнік у сэкцыі шашак Дому піянэраў і школьнікаў Васілеастроўскага раёну ўгаворваў Аршавіна зьвязаць сваё жыцьцё з прафэсійнай гульнёй у шашкі, у якой ён праракаў свайму вучню вялікую будучыню, але Андрэй упадабаў футбол[13].

Удзел у палітыцы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Прымаў удзел на выбарах 11 сакавіка 2007 году ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбургу ад партыі «Адзіная Расея», у складзе партыйнага сьпісу дамогся перамогі, аднак пазьней адмовіўся ад мандату[14].

Жонка Юлія, сын Арцём і дачка Яна[15].

Папярэднік
Даніел Карвальё
Футбаліст году ў Расеі
2006
Наступнік
Канстанцін Зыранаў
Папярэднік
Яўген Алдонін
Капітан Зборнай Расеі па футболе
2006—2008
Наступнік
Сяргей Сямак
  1. Andrey Arshavin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ANDREY SERGEEVICH ARSHAVIN // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Andrei Arshavin // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Arshavin 'desperate' to face Hull in FA Cup Аршавін прагне згуляць з «Галам» у Кубку Ангельшчыны
  5. За «Зенит» Аршавин заявлен под 29-м номером. championat.com
  6. «Зенит» объявил о возвращении Аршавина. Lenta.ru
  7. «Барсэлёна» зацікаўленая ў паслугах Аршавіна//«Спорт-Экспрэс», 26 чэрвеня 2008 году
  8. Arshavin really is a very special talent Інтэрвію экспэрта газэты «The Guardian» па ўсходнеэўрапейскім футболе Джонатана Ўілсана
  9. Аршавін стаў ганаровым грамадзянінам акругі «Пятроўская»
  10. Загад аб прысваеньні спартовага званьня «Заслужаны майстар спорту Расеі»
  11. Сайт МУС
  12. Таксама лічацца матчы ў Супэркубку
  13. Андрэй Аршавін. Актор, мадэльер і барацьбіт за справядлівасьць
  14. Вярбіцкая і Аршавін не пайдуць у парлямэнт
  15. Афіцыйны сайт Андрэя Аршавіна(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]