Барыс Парыгін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Барыс Парыгін
Борис Дмитриевич Парыгин
Parygin boris dmitrievitch.jpg
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1930(1930-06-19)[1]
Ленінград, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР
Памёр 9 красавіка 2012(2012-04-09)[2] (81 год)
Санкт-Пецярбург, Расея
Навуковая сфэра філязофія, сацыялёгія, псыхалёгія, сацыяльная псыхалёгія
Месца працы Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Альма-матэр Філязофскі факультэт Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1948—1953)
Навуковая ступень доктар філязофскіх навук[d]
Вядомы як Аўтар першай манаграфіі па сацыяльнай псыхалёгіі («Сацыяльная псыхалёгія як навука», 1965) і фундамэнтальнага дасьледаваньня «Асновы сацыяльна-псыхалягічнай тэорыі», 1971.
Узнагароды і прэміі
ордэн Пашаны Honoured Worker of Higher Professional Education of the Russian Federation Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі

Барыс Дзьмітрыевіч Парыгін (па-расейску: Борис Дмитриевич Парыгин; 19 чэрвеня 1930, Ленінград — 9 красавіка 2012, Санкт-Пецярбург) — філёзаф, псыхоляг, заснавальнік навуковай сацыяльнай псыхалёгіі ў СССР, які ўнёс значны ўклад у яе сусьветнае разьвіцьцё.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў філязофскі факультэт Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (ЛДУ, 1953). Дысэртацыя — «Сацыяльная псыхалёгія як навука (пытаньні гісторыі, мэтадалёгіі й тэорыі)» (ЛДУ, 1967). Прафэсар, доктар філязофіі. Выкладаў: на філязофскім факультэце Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1953—1957). Узначальваў катэдру філязофіі ў ЛДПІ імя Герцэна, дзе стварыў лябараторыю сацыяльна-псыхалягічных дасьледаваньняў і першы ў СССР факультэт сацыяльнай псыхалёгіі (1968—1976). Кіраваў сэктарам сацыяльна-псыхалягічных праблемаў у Інстытуце сацыяльна-эканамічных праблемаў РАН (1976—1992). Заснаваў і дзесяць гадоў загадваў катэдрай сацыяльнай псыхалёгіі ў Санкт-Пецярбурскім гуманітарным унівэрсытэце прафсаюзаў (СПб ГУП, 1992—2012).

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Барыс Дзьмітрыевіч Парыгін аўтар 10 манаграфіяў і больш за 450 артыкулаў, якія перакладзены на дзясяткі моваў.

  • Социальная психология. Истоки и перспективы / Б. Д. Парыгин. — СПб: СПбГУП, 2010. — 533 стр.
  • Социальная психология (учебное пособие) / Б. Д. Парыгин. — СПб: СПбГУП, 2003. — 616 стр.
  • Основы социально-психологической теории / Б. Д. Парыгин. — М.: Мысль, 1971. — 352 стр.
  • Социальная психология как наука / Б. Д. Парыгин. — Л.: ЛГУ, 1965. — 208 стр.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Барыс Парыгінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #108771040 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  • ^ Печальное известие - СПбГУП