Перайсьці да зьместу

Анатоль Кірпічнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Кірпічнікаў
Анатолий Николаевич Кирпичников
Дата нараджэньня 25 чэрвеня 1929(1929-06-25)
Месца нараджэньня Ленінград, РСФСР, СССР
Дата сьмерці 16 кастрычніка 2020(2020-10-16) (91 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы Ленінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1953)
Занятак гісторык, археоляг
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Вядомы як кіраўнік раскопак у сяле Старая Ладага
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Навуковы кіраўнік Міхаіл Канстанцінавіч Каргер[d]
Вучні Алег Двурэчанскі[d]
Узнагароды
ордэн Пашаны юбілейны мэдаль „У памяць 1000-годзьдзя Казані“
бронзавы мэдаль ВДНГ заслужаны дзяяч навукі Расейскай Фэдэрацыі заслужаны дзеяч навукі РСФСР

Анатоль Мікалаевіч Кірпічнікаў (25 чэрвеня 1929, Ленінград, РСФСР, СССР) — расейскі археоляг і гісторык. Доктар гістарычных навук (1975), прафэсар (1991). Заслужаны дзяяч культуры Расейскай Федэрацыі (1990).

У 1953 скончыў Ленінградзкі ўнівэрсытэт. Працаваў навуковым супрацоўнікам Вайскова-гістарычнага музэю артылерыі, ракетных войскаў і войскаў сувязі ў Ленінградзе, у Ленінградзкім аддзяленьні Інстытуту археалёгіі АН СССР, дзе з 1986 загадвае аддзелам славяна-фінскай археалёгіі.

Дасьледуе ўзбраеньне, ваенную справу і фартыфікадыю Русі 9 — 15 ст., а таксама пытаньні археалёгіі, гісторыі і культуры Старажытнай Русі. У вывучэньні ўзбраеньня, асаднай тэхнікі і вайсковага майстэрства шырока выкарыстоўвае археалягічныя матэрыялы з усёй тэрыторыі Беларусі. У 19501960-я ў складзе архітэктурна-археалягічнай экспэдыцыі М. К. Каргера браў удзел у раскопках помнікаў архітэктуры 12 ст. у Полацку і Наваградку.

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.


Анатоль Кірпічнікаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў