Конар Гэрланд
| Конар Гэрланд | ||
|---|---|---|
| Рост | 178 см[1] | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Кідок/Ловы | правы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 11 сакавіка 1996[1] (30 гадоў) | |
| Месца нараджэньня |
| |
| Клюб | Ванкувэр Кэнакс | |
| Выступаў за | ||
| Драфт НХЛ | 123, 2015 Арызона Каётыз | |
| Гульнявая кар’ера | 2008 — цяпер | |
Ко́нар Гэ́рланд (па-ангельску: Conor Garland; нар. 11 сакавіка 1996 году) — амэрыканскі хакеіст, правы нападнік клюбу «Ванкувэр Кэнакс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. Гэрланд быў задрафтаваны ў пятым раўндзе, стаўшы абраным клюбам «Арызона Каётыз» пад агульным нумарам 123 у 2015 годзе.
Да таго, каб стаць прафэсіяналам, Гэрланд выступаў за «Манктан Ўайлдкэтс» у юнацкай хакейнай лізе Квэбэку, дзе быў узнагароджаны мэмарыяльным трафэем Мішэля Брыера як самы каштоўны гулец лігі. Пасьля гэтага перайшоў да клюбу з АХЛ «Тусан Роўдранэрз», дзе пасьля трох пасьпяховых сэзонаў быў выкліканы да шэрагаў «Арызоны Каётыз». Дэбютаваў у розыгрышу НХЛ 8 сьнежня 2018 году, зьявіўшыся ў матчы супраць «Сан-Хасэ Шаркс»[2]. Улетку 2021 году ў рамках абмену перайшоў да складу «Ванкувэр Кэнакс», падпісаўшы пяцігадовы кантракт на 24,57 млн даляраў[3].