ПТБ-3 Беласток
| ПТБ-3-Беласток | |
| па-польску: TVP3 Białystok | |
| Знак ПТБ-Беласток | |
| Тып | даходнае тэлебачаньне |
|---|---|
| Юрыдычны статус | ТАА |
| Мэта | заробак грошай |
| Штаб-кватэра | будынак |
| Месцазнаходжаньне |
|
| Дзейнічае ў рэгіёнах | Падляскае ваяводзтва |
| Афіцыйныя мовы | польская мова |
| Колькасьць супрацоўнікаў | невядомае |
| Сайт | Старонка ў сеціве |
ПТБ-3-Беласток (па-польску: TVP3 Białystok) — польскае тэлебачаньне. Галоўны ўласьнік — польская дзяржава. Усе перадачы на польскае мове, акрамя перадачы Беларускі тыдзень. Яна вяшчаецца на беларускае мове. Вяшчае мастацкія карціны, забавы, навіны.
Даходы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ПТБ-Беласток мае грашовую падтрымку ад польскае дзяржавы. Асаблівасьць ПТБ-Беласток — адсутнасьць платнае рэклямы, бо аснова даходаў грошы са скарбу краіны.
Мова вяшчаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аснова для вяшчаньня для ПТБ-3 — польская мова. Яна прыблізна займае 99 % часу вяшчаньня. У Падляскім ваяводзтве ПТБ-3 мае перадачы на мовах меншасьцяў:
- беларусы
- летувісы
- ўкраінцы.
Беларуская мова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ПТБ-3 у Беластоку і Падляскім ваяводзтве мае перадачу для беларусаў на беларускае мове. Яе назва Беларускі тыдзень[a]. Перадача доўжыцца 15 або 20 хвілін. У ёй расказваецца пра жыцьцё беларусаў Падляшша. Аснова для перадачаў — беларускія культурныя падзеі.
Летувіская мова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Летувіская мова перадаецца раз на тыдзень. Перадача мае назву «Летувіская панарама»[b]. На ёй расказваецца пра культурнае жыцьцё летувісаў Падляшша, асабліва ў мястэчку Сейны. Час перадачы прыблізна 10 хвілін.
Украінская мова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Украінская мова перадаецца раз на тыдзень. Перадача мае назву Украінскі перагляд[c]. На ёй расказваецца пра культурнае жыцьцё ўкраінцаў Падляшша, асабліва паўднёвае часткі Падляскага ваяводзтва. Час перадачы прыблізна 10 хвілінаў.