Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (1927)
| Беларуская хрысьціянская дэмакратыя | |
| | |
| Дата заснаваньня | 1927 год |
|---|---|
| Ідэалёгія | хрысьціянская дэмакратыя |
| Орган партыйнага друку | газэта «Крыніца» |
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (БХД) — беларускі права-цэнтрысцкі палітычны рух, які зьявіўся ў пачатку XX стагодзьдзя.
Беларускі хрысьціянскі палітычны рух паўстаў у пачатку XX стагодзьдзя ў асяродках беларускіх студэнтаў-тэолягаў і сэмінарыстаў. Намаганьнямі беларускай каталіцкай грамады ў Вільні выдавалася штотыднёвая газэта «Беларус», прыкладна ў 1917 годзе ў Петраградзе прадстаўнікі беларускай дыяспары на чале з ксяндзамі А. Станкевічам і Вінцэнтам Гадлеўскім заснавалі партыю Хрысьціянска-дэмакратычная злучнасьць (БХЗ). Прадстаўнікі хрысьціянскіх дэмакратаў уваходзілі ў Беларускі нацыянальны камітэт, удзельнічалі ў Першым Усебеларускім зьездзе ў Менску ў сьнежні 1917 году. У 1918 годзе хрысьціянскія дэмакраты віталі акт абвяшчэньня незалежнай беларускай дзяржавы — БНР[1].
На базе БХЗ 6 лістапада 1927 году ў Вільні была заснаваная партыя Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. Ад таго часу партыя вяла актыўную дзейнасьць у Заходняй Беларусі.
З студзеня 1935 году БХД дзейнічала пад назвай «Беларускае народнае аб’яднаньне» (БНА). Партыя выступала за эвалюцыйны шлях разьвіцьця грамадзтва і за парлямэнцкія формы барацьбы. Выступала за аб’яднаньне ўсіх беларускіх земляў у адзіную этнічную дзяржаву.
Пасьля ўзьяднаньня Беларусі ў 1939—1940 гадах многія лідэры і актывісты БХД за сваю дзейнасьць былі рэпрэсаваныя савецкім, а пасьля і нацысцкім рэжымам, у 1940 годзе партыя спыніла сваё існаваньне[2]. У савецкія часы гісторыя БХД замоўчвалася.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ігар Олін Беларуская хрысьціянская дэмакратыя - 70 год страшных рэпрэсій Архіўная копія ад 17 красавіка 2007 г.
- ↑ Ці прыжывецца ў Беларусі хрысціянская дэмакратыя?
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ad. Stankievič. Biełaruski Chryścijanski Ruch. (Histaryčny narys). (бел.) // Chryścijanskaja Dumka : часопіс. — 1938. — № № 1—36. — С. 2, 3, 4, 5, 6, 7.
- Ad. Stankievič. Biełaruski Chryścijanski Ruch. (Histaryčny narys). — Vilnia: Vydańnie «Chryścijanskaj Dumki», 1939. — 272 с.
Энцыкляпэдыі, даведнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 100 асобаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі / укладальнік Павел Севярынец. — Менск: Самвыдат, 2017. — 232 с.
- У. Ф. Ладысеў. А. В. Пашкевіч. Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704с.:іл. с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0496-9 — С. 588.
- У. Ф. Ладысеў. Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 431.
- У. Ф. Ладысеў. Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1993 Т. 1: А — Беліца. — С. 417—419.