Аклагома

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аклагома
Сьцяг Аклагомы Герб Аклагомы
Сьцяг Аклагомы Герб Аклагомы
Штат Аклагома на мапе ЗША
Мянушка «Штат хапатліўцаў»
Сталіца Аклагома-Сіці
Найбуйнейшы горад Аклагома-Сіці
Плошча
20-я па ЗША
- агулам 181 195 км²
- % вады 1,8
- шырата 33°35' пн. ш. па 37°0' пн. ш.
- даўгата 94°29' з. д. па 103°0' з. д.
Насельніцтва
28-е па ЗША
- агулам 3 687 050 (2009)
- шчыльнасьць 20,34/км²
Дата заснаваньня 16 лістапада 1907 (46-ы)
Губэрнатар Мэры Фэлін
Часавы пас Ціхаакіянскі час: UTC-6/-5
Афіцыйная старонка

Аклаго́ма (па-ангельску: Oklahoma) — штат на поўдні цэнтральнай часткі ЗША. Насельніцтва 3,451 млн чалавек (27-е месца ў ЗША; 2000 год). Сталіца і найбуйнейшы горад — Аклагома-Сіці. Назва Аклагома паходзіць з індзейскай мовы чокта, у якой яна азначае «чырвоныя людзі». Афіцыйная мянушка — «Штат хапатліўцаў», або «Штат землезахопніка» (па-ангельску: Sooner State).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча Аклагомы складае 181 196 км² (20-е месца ў ЗША). На ўсходзе штат мяжуе з Арканзасам і Мізуры, на поўдні — з Тэхасам, на захадзе — зь Нью-Мэксыка, на поўначы — з Каларада і Канзасам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да прыходу эўрапейцаў тэрыторыі Аклагомы насялялі індзейскія плямёны — ўічыта, куапа, код і асаге. У XVI стагодзьдзі тут зьявіліся гішпанскія экспэдыцыі. Потым некаторы час тэрыторыю аспрэчвалі Гішпанія і Францыя.

У 1830-х Аклагома, якая мела статус індзейскай тэрыторыі, стала адным зь месцаў, куды перасялялі карэнных жыхароў у адпаведнасьці з Законам аб перасяленьні індзейцаў.

Падчас грамадзянскай вайны розныя плямёны індзейцаў падтрымлівалі розныя бакі. У 1861 годзе шматлікія плямёны, у прыватнасьці чэрокі, чокта і сэмінолы, склалі саюзніцкія дамовы з канфэдэратамі. Пасьля вайны, у 1866 годзе, фэдэральны ўрад вымусіў індзейцаў скласьці новыя дамовы. Вялікая частка індзейскай тэрыторыі перайшла да ўраду ЗША.

Аклагома афіцыйна ўвайшла ў склад ЗША 16 лістапада 1907 году, стаўшы 46-м штатам.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аснову эканомікі Аклагомы складае распрацоўка нафтавых і газавых радовішчаў, а таксама сельская гаспадарка і харчовая прамысловасьць.

Гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарады з колькасьцю жыхароў болей за 20 тысячаў
на 1 ліпеня 2004 году
Аклагома-Сіці 528,0 Маскогі 38,8
Талса 383,8 Бартлсвіль 34,6
Норман 100,9 Шоні 29,7
Лотан 88,2 Понка-Сіці 25,2
Брокен-Эра 84,4 Ардмор 24,3
Эдмант 73,1 Оваса 22,6
Мідуэст-Сіці 54,8 Дункан 22,2
Інід 46,6 Дзеў-Сіці 22,0
Мур 46,2 Юкан 21,6
Стылуотэр 40,7 Алтус 20,4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]