Юры Чыж
Юры Чыж | |
Імя пры нараджэньні | Юры Аляксандравіч Чыж |
---|---|
Род дзейнасьці | прадпрымальніцтва |
Дата нараджэньня | 28 сакавіка 1963 (61 год) |
Месца нараджэньня | вёска Сабалі, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | прадпрымальнік |
Бацька | Аляксандар Чыж |
Маці | Вера Пятроўна Чыж (пам. 2012) |
Жонка | Сьвятлана Чыж |
Дзеці | 2 сыны: Сяргей (нар. 1988), дачка |
Узнагароды | |
Сайт | www.triple.by |
Дадаткова | Заснавальнік (1992), кіраўнік і ўласьнік ТАА «Трайпл» |
Юры Чыж (нар. 28 сакавіка 1963 году, Сабалі, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі прадпрымальнік, адзін з найбагацейшых людзей Беларусі. Паводле некаторых ацэнак — другі паводле багацьця чалавек у краіне, саступае першае месца Ўладзімеру Пефціеву[1].
Раньняе жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і. Быў малодшым з 6 сыноў. Бацька быў праваслаўным. Маці — баптысткай. Старэйшыя браты — Уладзімер, Яўген (пам. 2010), Віктар, Аляксандар і Анатоль. Найстарэйшы брат Уладзімер працаваў старшынём мясцовага калгасу, затым кіраўніком Маларыцкай фабрыкі па сушцы гародніны. Аляксандар і Анатоль кіравалі бярозаўскім прадпрыемствам «Варыянт», што вырабляла вокны і дзьверы з алюміну і драўніны[2].
Скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту. Пасьля навучаньня па разьмеркаваньні трапіў на трактарны завод, дзе працаваў цягам наступных некалькіх гадоў і даслужыўся да начальніка энэргаслужбы корпусу[3].
Прадпрымальніцкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лістападзе 1992 году Юры Чыж заснаваў кампанію «Трайпл», якая займалася будаўніцтвам і вытворчасьцю будаўнічых матэрыялаў. Цягам наступных гадоў у структуру ягонага бізнэсу ўвайшлі прадпрыемствы па вытворчасьці безалькагольных напояў («АкваТрайпл»), рэстаран-бровар «Ракаўскі бровар». Сама ААТ «Трайпл» спэцыялізуецца на будаўніцтве, вытворчасьці алюмініевых канструкцыяў, транспарце і іншым[3].
У 1999 годзе Чыж увайшоў у Раду па разьвіцьці прадпрымальніцтва пры прэзыдэнце Беларусі.
У сьнежні 2021 году Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі выпусьціла расьсьледаваньне аб дарагіх аўтамабілях, якія дарылі Аляксандру Лукашэнку. Па дадзеных аўтараў расьсьледаваньня, Юры Чыж падарыў яму Rolls-Royce Phantom Coupé(en) 2008 году выпуску, які каштуе паўмільёна даляраў ЗША, ды Panther Kallista(en) 1988 году выпуску[4]. У кастрычніку 2022 году Беларускі расьсьледавальніцкі цэнтар(be) заявіў, што Юры Чыж ды яго літоўскі бізнэс-партнэр Вітольд Тамашэўскі ў 2011—2012 гадах перапрадавалі расійскую нафту пад выглядам растваральнікаў[5].
Але затым Юры Чыж трапіў у няласку ды пад крымінальны перасьлед[5]. У 2016 яго затрымлівалі па падазрэньні ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў ды збораў у асабліва буйным памеры, пасьля арыштоўвалі ў сакавіку 2021 году[6]. У лютым 2023 году Чыжа прыгаварылі да трох з паловай гадоў пазбаўленьня волі, але вызвалілі ад адбываньня тэрміну з-за амністыі ды часу, праведзенага ім пад вартай у 2016 і 2021—2022 гадах[7].
Грамадзкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юры Чыж — былы кіраўнік ЗАТ «ФК Дынама-Менск». У 2008—2016 гадах быў старшынём Беларускай фэдэрацыі барацьбы.
20 чэрвеня 2013 году ўказам № 279 А. Лукашэнка ўзнагародзіў Ю. Чыжа ордэнам Айчыны III ступені[8].
Санкцыі ЭЗ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]23 сакавіка 2012 году прадпрымальнік разам з ягонымі кампаніямі быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як адзін з кашалькоў рэжыму Лукашэнкі[9]. 6 лістапада 2015 году санкцыі супраць Чыжа і ягоных актываў былі зьнятыя[10].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юры Чыж быў жанаты, мае двух сыноў і дачку[11]. Увесну 2023 году Чыж пацьвердзіў у інтэрв’ю, што разьвёўся з жонкай ды знаходзіцца ў канфлікце з сям’ёю[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Юры Чыж: Гісторыя поспеху (бел.) Наша Ніва
- ^ Ягор Марціновіч, Адар’я Гуштын (25 верасьня 2013) На дзяржаву працаваць ня буду (бел.). Наша Ніва. Праверана 31 траўня 2015 г.
- ^ а б http://who.bdg.by/obj.php?kod=695(недаступная спасылка)
- ^ Аўтапарк на $6 млн: названы ТОП-10 "хабарадавальнікаў Лукашэнкі" (бел.) Эўрапейскае радыё для Беларусі Праверана 2024-05-04 г.
- ^ а б Белорусская оппозиция требует официального расследования многомиллиардной мошеннической схемы, разоблаченной партнерами OCCRP (рас.) OCCRP(en) Праверана 2024-05-08 г.
- ^ Юрий Чиж вышел на свободу спустя полтора года после задержания
- ^ Марина Коктыш (February 13, 2023) Юрию Чижу дали 3 года и 6 месяцев лишения свободы (рас.) Народная Воля Архіўная копія ад 2023-02-13 г.
- ^ Ордэнаў, мэдалёў і ганаровых званьняў удастоеныя 77 прадстаўнікоў розных сфэраў дзейнасьці ў Беларусі (бел.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (21 чэрвеня 2013). Праверана 31 траўня 2015 г.
- ^ ЕС обнародовал черный список из 12 человек и 29 компаний (рас.). TUT.BY (2012-03-25). Праверана 2012-03-25 г. Архіўная копія ад 2012-03-25 г.
- ^ Санкцыі ЕС у дачыненні да Юрыя Чыжа і яго актываў знятыя (бел.). Наша Ніва (6 кастрычніка 2015). Праверана 6 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 6 кастрычніка 2015 г.
- ^ Супруга Юрия Чижа попала на страницы журнала (рас.) Народная Воля Архіўная копія ад 2013-09-11 г.
- ^ Марина Коктыш (May 12, 2023) Как сегодня живет Юрий Чиж? (рас.) Народная Воля Архіўная копія ад 2023-05-12 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]