Ордэн Айчыны
Ордэн Айчыны | |||
I ступені | |||
---|---|---|---|
| |||
II ступені | |||
| |||
III ступені | |||
| |||
Арыгінальная назва | па-беларуску: Ордэн Айчыны | ||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Ордэн | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка | |||
Дата заснаваньня | 13 красавіка 1995 | ||
Першае ўзнагароджаньне | 22 кастрычніка 1996 | ||
Колькасьць | 191 (1 студзеня 2011) | ||
Чарговасьць | |||
Старэйшая ўзнагарода | Герой Беларусі | ||
Малодшая ўзнагарода | Ордэн Воінскай Славы |
Ордэн Айчыны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, вышэйшы ордэн Рэспублікі Беларусь. Ордэн Айчыны заснаваны пастановай Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь N 3726-XII ад 13.04.1995 г.
Статут ордэна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ордэн Айчыны мае тры ступені:
- Ордэн Айчыны I ступені;
- Ордэн Айчыны II ступені;
- Ордэн Айчыны III ступені.
Вышэйшай ступеньню ордэна Айчыны зьяўляецца I ступень.
Узнагароджаньне ажыцьцяўляецца пасьлядоўна ордэнам Айчыны III, II і I ступені:
- за выдатныя дасягненьні ў вытворчай, навукова-дасьледніцкай, сацыяльна-культурнай, грамадзкай, дабрачыннай і іншых сфэрах дзейнасьці, накіраванай на падвышэньне дабрабыту людзей і ўмацаваньне магутнасьці краіны;
- за мужнасьць і адвагу, праяўленыя пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, забесьпячэньні законнасьці і правапарадку;
- за вялікія заслугі ў разьвіцьці эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі краінамі.
Ордэн Айчыны носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасьці іншых ордэнаў (акрамя ордэна Маці) разьмяшчаецца перад імі ў парадку старшынства ступеняў.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ордэн Айчыны ўяўляе сабой знак, выкананы ў форме двух чатырохкутнікаў, якія накладаюцца адзін на аднаго і ўтвараюць васьміканцовую зорку дыямэтрам 44 мм.
У цэнтры зоркі знаходзіцца круг дыямэтрам 24 мм, у якім разьмешчана выява Дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь, які абрамлены вянком з дубовага і лаўравага лісьця. У верхняй частцы круга на чырвоным эмалевым фоне зьмешчаны надпіс «Айчына», у ніжняй частцы абазначаныя ступені ордэну: I, II, III. Адваротны бок ордэну мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэну.
Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да пяцікутнай калодкі, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай пасярэдзіне для ордэна I ступені, дзьвюма зялёнымі падоўжнымі палоскамі па краёх для ордэна II ступені, дзьвюма зялёнымі падоўжнымі палоскамі па краёх і адной зялёнай падоўжнай палоскай пасярэдзіне для ордэна III ступені.
Ордэн Айчыны I ступені вырабляецца з срэбра з пазалотай, II ступені — з срэбра з частковай пазалотай, III ступені — з срэбра.
Поўныя кавалеры ордэна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кацярына Карстэн (у дзявоцтве Хадатовіч) — вясьлярка (2008)[1]
- Леанід Маісееў — кіраўнік агракамбіната «Зара» (2011)[2]
Узнагароджаныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхаіл Дзям'янаў (пасьмяротна)
- Валянцін Нікіцін
- С. Саковіч
- Іван Іванкоў
- Віктар Шэйман
- Міхаіл Паўлаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларусь будзе моцнай апорай для Кітая ў Эўропе. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (7 жніўня 2008). Праверана 24 лістапада 2011 г.
- ^ Прэзыдэнт Беларусі адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі работнікаў краіны. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (24 траўня 2011). Праверана 24 лістапада 2011 г.