Сахалінская вобласьць
| |||
Афіцыйная мова | расейская | ||
Тып суб’екту фэдэрацыі | Вобласьць | ||
Фэдэральная акруга | Далёкаўсходняя | ||
Эканамічная акруга | Далёкаўсходняя | ||
Сталіца | Паўднёва-Сахалінск | ||
Губэрнатар | Аляксандар Харашавін | ||
Плошча — Усяго — % Вада |
40 месца 87 100 км² | ||
Насельніцтва — Усяго (2006) — Шчыльнасьць |
70 месца 546 695 6,1/км² | ||
Аўтамабільны код | 65 | ||
Часавы пас | UTC+10...+11 |
Сахалінская вобласьць, суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на ўсходзе краіны, на высьпе Сахалін і Курыльскіх выспах. Абмываецца Ахоцкім і Японскім марамі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уздоўж берагоў выспы Сахалін працягнуліся Заходне-Сахалінскія горы (гара Анор, вышыня да 1330 м) і Усходне-Сахалінскія горы (самая высокая кропка выспы — гара Лапаціна, 1609 м), падзеленыя Тымь-Паранайскай і Сусунайскай нізінамі. Вялікая частка Курыльскіх выспаў гарыстая (найвышэйшая кропка — гара Алаід, 2339 м); вядома каля 160 вульканаў, 40 зь якіх дзеючыя; высокая сэйсмічнасць. На тэрыторыі вобласьці багата азёраў, балотаў. Галоўныя рэкі: Тымь, Паранай (Сахалін).
Клімат умераны мусонны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад —6 (на поўдні) да —24 градусаў (на поўначы), сярэдняя тэмпэратура жніўня ад +19 (на поўдні) да +10 градусаў (на поўначы); колькасьць ападкаў — на раўнінах каля 600 мм у год, у горах да 1200 мм у год. На тэрыторыі вобласьці распаўсюджаныя рэдкастойная ліствяжная тайга (на поўначы), лясы з аянской елкі і сахалінскай піхты (у цэнтральнай частцы), шырокаліственныя лясы зь ліянамі (на паўднёвым захадзе); у горах — зарасьнікі каменнай бярозы і кедравага стланіку.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сахалінская вобласьць адрозніваецца высокай урбанізаванасьцю. Толькі менш за 14% насельніцтва вобласьці жыве ў вёсках. Большасьць насельніцтва — расейцы (85%).
Нацыянальны склад
Народ | Колькасьць, 2002, тыс.
(*) |
---|---|
Расейцы | 84,3% |
Карэйцы | 5,4% |
Украінцы | 4,0% |
Татары | 1,25% |
Беларусы | 1,0% |
Іншыя | 4,05% |
Смяротнасьць перавышае нараджальнасьць. Адмоўны натуральны прырост і міграцыйны адток прыводзяць да інтэнсыўнага паніжэньня агульнай колькасьці насельніцтва.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сахалінская вобласьць спэцыялізуецца на здабычы і перапрацоўцы рыбы, вытворчасьці прадукцыі лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасьці. У вобласьці вядзецца здабыча нафты, газу, вугалю. Асноўныя галіны прамысловасьці: харчовая, лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, лёгкая прамысловасьць; паліўная, вытворчасьць будматэрыялаў. Сахалінская вобласьць зьяўляецца манапалістам у Расеі па вытворчасьці харчовага агара.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сахалінская вобласьць падзяляецца на 17 раёнаў:
- Александраўска-Сахалінскі раён
- Аніўскі раён
- Далінскі раён
- Холмскі раён
- Карсакоўскі раён
- Курыльскі раён
- Макараўскі раён
- Невельскі раён
- Ногліцкі раён
- Ахінскі раён
- Паранайскі раён
- Паўночна-Курыльскі раён
- Смірныхоўскі раён
- Тамарынскі раён
- Тымоўскі раён
- Вуглягорскі раён
- Паўднёва-Курыльскі раён
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сахалінская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Адміністрацыя Сахалінскай вобласьці
- Сахалінская вобласьць у даведніку-каталёгу «Уся Расея»
- Сахалін і Курылы