Перайсьці да зьместу

Падчашы вялікі літоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Падчашы вялікі літоўскі (па-лацінску: subpincerna, pocillator) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Мусіў быў падаваць чашніку напоі для разьліву вялікаму князю. Папярэдне падчашы мусіў пакаштаваць напой сам.

Урад лічыўся вельмі ганаровым, яго займалі толькі прадстаўнікі магнацкіх радоў.

Першы вядомы падчашы — Алехна Мантыгірдавіч (1410).

З канца XVI стагодзьдзя вядомыя павятовыя падчашыя.

Падчашымі вялікімі літоўскімі былі:

Мікалай Радзівіл
Андрэй Сапега
Януш Вішнявецкі
Ян Клемэнс Браніцкі