Аляксандар Пацей
Аляксандар Пацей | |
Герб «Вага» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1698 |
Памёр | 1770 |
Пахаваны | |
Род | Пацеі |
Бацькі | Казімер Аляксандар Пацей Ганна Тэрэза зь Летаваў |
Дзеці | Людвік Пацей, Леанард Пацей, Ганна з Пацеяў[d] і Караліна з Пацеяў[d] |
Дзейнасьць | палітык |
Аляксандар Пацей (? — сакавік 1770) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (1724—1739), кашталян віцебскі (1739—1740) і троцкі (1740—1742), ваявода троцкі (з 1742).
Быў старостам рагачоўскім, алькеніцкім і ковенскім[1]. Кавалер Ордэна Белага Арла (1746).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Казімера Аляксандра, ваяводы віцебскага, і Ганны Тэрэзы зь Летаваў. Меў братоў Антонія (пам. у 1749), стражніка вялікага, і Міхала (пам. у 1787), старосту рагачоўскага.
У 1724 годзе атрымаў урад падчашага вялікага літоўскага, у 1739 годзе — кашталяна віцебскага, у 1740 годзе — кашталяны троцкага, у 1742 годзе — ваяводы троцкага. У 1745 годзе быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу.
У 1720 годзе ажаніўся з Тэрэзай Война-Ясянецкай (пам. па 1743), удавой кашталяна амсьціслаўскага Канстантына Бэнэдыкта Бжастоўскага. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Людвік (? — 1771), стражнік вялікі літоўскі
- Леанард (? — 1774), стражнік вялікі літоўскі па браце
- Караліна (1732—1776), жонка падкаморага вялікага літоўскага Станіслава Радзівіла
- Ганна (1720—1788), жонка ваяводы смаленскага Юзэфа Тышкевіча
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Грыцкевіч А. Пацеі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 421.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0