Ян Мікалай Масальскі
Герб «Масальскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1728 |
Памёр | 27 студзеня 1763 |
Род | Масальскія |
Бацькі | Міхал Юзэф Масальскі Францішка з Агінскіх |
Ян Мікалай Масальскі (1728 — 27 студзеня 1763) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (з 1756); палкоўнік літоўскай артылерыі (1748). Кавалер ордэна Белага Арла (1762).
Трымаў Ваўкавыскае і Радашкавіцкае староствы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З княскага роду Масальскіх гербу ўласнага, сын Міхала Юзэфа, гетмана вялікага, і Францішкі з Агінскіх. Меў братоў Юзэфа Адрыяна, Ігнація Якуба і Казімера Адрыяна.
Належаў да групоўкі Чартарыйскіх, супраціўнікаў караля і вялікага князя Аўгуста Саса. Абіраўся паслом на соймы 1744, 1746 і 1750. 20 сьнежня 1756 атрымаў урад падчашыя. Быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1761 і прэтэндаваў на пасаду ягонага маршалка. Аднак намаганьнямі палітычных супраціўнікаў яе не атрымаў, затое дамогся абяцаньня пасады маршалка наступнага Трыбуналу. Абіраўся дэпутатам Трыбуналу ў 1762 і ягоным маршалкам, але раптоўна памёр[1].
Не ажаніўся і не пакінуў нашчадкаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ян Мікалай Масальскі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 342.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7