Мікалай Чаргінец
Мікалай Чаргінец | |
Старшыня Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпекі НС РБ | |
---|---|
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
17 кастрычніка 1937 (86 гадоў) Менск, БССР |
Партыя: | |
Дзеці: | Ігар Мікалаевіч Чаргінец[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Мікала́й Іва́навіч Чаргіне́ц (нар. 17 кастрычніка 1937 у Менску) — беларускі пісьменьнік і палітык, чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 17 кастрычніка 1937 у Менску. Скончыў Вышэйшую школу трэнэраў, юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці правазнаўства (1969). Кандыдат юрыдычных навук (1977), тэма дысэртацыі: «Адміністрацыйна-прававыя праблемы барацьбы супраць п'янства і алькагалізму (па матэрыялах Беларускай ССР)». Акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўнічых навук, Міжнароднай акадэміі інфармацыйных рэсурсаў і тэхналёгій, акадэмік і віцэ-прэзыдэнт Акадэміі праблем бясьпекі, абароны і правапарадку Расеі, прафэсар і гранд-доктар філязофіі і праву Сусьветнага разьмеркаванага ўнівэрсытэту ААН, ляўрэат міжнародных літаратурных прэмій ім. А.Фадзеева і У.Пікуля, ляўрэат шматлікіх саюзных і рэспубліканскіх прэмій, генэрал-лейтэнант.
На прафэсійнай аснове гуляў у футбольных камандах майстроў гарадоў Менску, Віньніцы, Кішынёва. 1963-1964 — рэгуліроўшчык радыёапаратуры Менскага прыборабудаўнічага заводу. 1964-1993 — опэрупаўнаважаны, ст. опэрупаўнаважаны, начальнік аддзяленьня крымінальнага вышуку Савецкага РАУС г. Менску, намесьнік начальніка УУС Менскага гарвыканкаму, начальнік кіраваньня крымінальнага вышуку МУС БССР. У 1984-1987 служыў дараднікам у Аўганістане. У 1987-1993 — начальнік кіраваньня ўнутраных справаў на транспарце Рэспублікі Беларусь. У 1993-1997 — старшыня камітэту па сацыяльнай абароне вайскоўцаў, вэтэранаў вайны і ўвекавечаньні памяці загінулых пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 1996-1997 — памагаты кіраўніка справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
З 1997 чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага, другога і трэцяга скліканьняў. Чалец Прэзыдыюма Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, Старшыня Сталай камісіі Савету Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпекі, чалец Савету Парлямэнцкага сходу Саюза Беларусі і Расеі. З 1998 Старшыня Сталай камісіі Парлямэнцкага сходу Саюза Беларусі і Расеі па пытаньнях вонкавай палітыкі, чалец Сталай камісіі Міжпарлямэнцкай асамблеі СНД па замежнапалітычных пытаньнях. Старшыня Саюза пісьменьнікаў Беларусі, чалец Саюза журналістаў, Саюза кінэматаграфістаў Беларусі. Сакратар міжнароднай асацыяцыі пісьменьнікаў-баталістаў. Старшыня Грамадзтва сяброўства Беларусь — Кыргыстан.
19 сьнежня 2002 - 9 сьнежня 2005 — старшыня кіраваньня грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі літаратурны фонд». У 2005 пасьля ініцыяванага ўладамі расколу Саюзу пісьменьнікаў Беларусі ўзначаліў яго афіцыйную частку (у асноўным расейскамоўную).
У красавіку 2006 за падтрымку рэжыма Лукашэнкі Мікалаю Чаргінцу быў забаронены ўезд у краіны ЭЗ.
У красавіку 2008 высунуў ініцыятыву стварыць невялікую грамадзкую раду, якая бы вызначыла пералік сацыяльна-значнай літаратуры.
22 кастрычніка 2008 Верхняя палата Парлямэнта прыняла адстаўку старшыні Сталай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпекі Мікалая Чаргінца. Сэнатар падаў заяву аб адстаўцы ў сувязі з заканчэньнем тэрміну яго паўнамоцтваў.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар больш 50 за навуковых прац.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Больш за 30 твораў (па-расейску), частка зь якіх уключаная ў сэрыю «Майстры савецкага дэтэктыву»; сцэнары трох мастацкіх фільмаў.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароды: ордэны Леніна, Баявога Чырвонага Сьцягу, Чырвонай Зоркі (два), «За адвагу» і Чырвонага Сьцягу (ДРА), ордэн «Зорка Югаславіі» ІІ ступені; 30 мэдаляў СССР, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Аўганістан, Рэспублікі Польшча, ганаровымі граматамі Вярхоўнай Савету БССР і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; прэміі імя А.Фадзеева, У.Пікуля. У лютым 1999 г. указам прэзыдэнта ўзнагароджаны мэдалём «У памяць 10-годзьдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану».
Як сьцвярджае сам Мікалай Чаргінец на сваім сайце — ён унесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса за разнапланавыя дасягненьні ў галіне навукі і культуры (1998)[1]. Аднак пры афіцыйным запыце да прадстаўніцтва кампаніі пацьвердзіць гэта высьветлілася, што ніякага Чаргінца ў базе няма і ніколі не было[2].
У 2005 ганараваны званьня «Міжнародны прафэсіянал 2005 году», якое прысуджаецца Міжнародным біяграфічным цэнтрам у Кембрыджы (Ангельшчына). Дзейнасьць гэтага цэнтра была ахарактарызавана як махлярства; па сьцьвярджэньні ўрада Заходняй Аўстраліі цэнтар бярэ плату за выдадзеныя сэртыфікаты[3].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, двое дзяцей.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чергинец Николай Иванович Праверана 24 лютага 2019 г. Архіўная копія ад 13 жніўня 2018 г.
- ^ Николая Чергинца уличили во лжи. Белсат (28 верасьня 2015). Праверана 24 красавіка 2020 г.
- ^ Scam of International Biographical Centre. Commerce Ministry, Government of Western Australia. Праверана 2011-05-24 г. Архіўная копія ад 2010-06-05 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пэрсанальны сайт М. Чаргінца (рас.)
- Некаторыя кнігі М. Чаргінца (рас.)
- Профіль на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (рас.)
- Карані беларускай палітыкі. Мікалай Чаргінец
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Сябры КПСС
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры
- Кавалеры ордэна Сяброўства (Расея)
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя мэдалём 60 год вызваленьня Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- Узнагароджаныя мэдалём «У адзначэньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Кавалеры ордэна Айчыны (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя мэдалём «90 гадоў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя ордэнам Югаслаўскай зоркі
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларусі
- Нарадзіліся ў Менску
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія палітыкі
- Беларускія літаратары
- Беларускія юрысты
- Удзельнікі Аўганскай вайны (1979—1989)
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў Беларусі
- Беларускія генэралы
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ