Кніга рэкордаў Гінэса
Кні́га рэко́рдаў Гі́нэса (па-ангельску: The Guinness Book of Records) — штогадовы зборнік сусьветных рэкордаў, дасягненьняў чалавека, жывёлаў і прыродных велічынь. Артыкулы ў кнізе разьмешчаны тэматычна. Упершыню яна была апублікаваная ў 1955 годзе на замову ірляндзкай броварнай кампаніі «Гінэс».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напачатку кніга выдавалася як салідны даведнік, але зь цягам часу ў яе сталі ўключацца таксама экстравагантныя дасягненьні. За першыя некалькі месяцаў было прададзена больш за 5000 асобнікаў. А да 1956 аб’ём продажаў пераваліў за адзнаку ў 5 млн асобнікаў.
На цяперашні момант выдаецца больш чым у 100 краінах сьвету, на больш чым 23 мовах. У 2005 годзе выйшла юбілейнае, 50-е выданьне дадзенага зборніку.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Беларусі шматкроць ставіў рэкорды і трапляў кнігу рэкордаў у Гінэса магілёвец Аляксандар Бендзікаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Марына Бегункова. Новы рэкорд — у кнігу Гінэса // Чырвоная зьмена. — 7 ліпеня 2011. — № 23 (15674). — С. 4.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кніга рэкордаў Гінеса // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 8: Канто — Кулі. — С. 359.