Качэрычы
Качэрычы лац. Kačeryčy | |||||
Аўтобусная станцыя | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Раён: | Качэрыцкі | ||||
Вышыня: | 162 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 8646 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2237 | ||||
Паштовы індэкс: | 213931 | ||||
СААТА: | 7225501000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°16′7″ пн. ш. 29°28′25″ у. д. / 53.26861° пн. ш. 29.47361° у. д.Каардынаты: 53°16′7″ пн. ш. 29°28′25″ у. д. / 53.26861° пн. ш. 29.47361° у. д. | ||||
± Качэрычы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Качэ́рычы (з 1934 году — Кі́раўск[a]) — места ў Беларусі, на рацэ Але. Адміністрацыйны цэнтар Качэрыцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8646 чалавек[1]. Знаходзіцца за 87 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Бярэзіна (лінія Асіпавічы — Жлобін), на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Магілёў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Традыцыйная гістарычная назва места — Качэрычы. Тапонім утварыўся ад прашчура зь мянушкай або дахрысьціянскім беларускім імем Ка́чар[2].
Згодна з афіцыйнымі дакумэнтамі, назву «Кіраўск» надалі пасёлку, заснаванаму ў 1934[3] годзе каля вёскі Старцаў на месцы маёнтку Качэрычаў[4][5]. Аднак фактычна адбылося перайменаваньне Качэрычаў у Кіраўск[2]. Новую назву ўтварылі ад імя застрэленага ў сьнежні 1934 году расейскага бальшавіка Кірава, які раней браў удзел у масавых растрэлах г. зв. «контрарэвалюцыянэраў», у тым ліку сьвятароў і вернікаў. Назва Кіраўск (рас. Кировск) не зьяўляецца ўнікальнай: аднайменныя месты існуюць у Ленінградзкай і Мурманскай, пасёлак — у Арэнбурскай вобласьці Расеі.
У наш час прапануецца вярнуць месту гістарычную назву Качэрычы[6] або Старцы[7].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Качэрычы ўпершыню ўпамінаюцца ў ХVІ стагодзьдзі як сяло ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва[8]. На 1560 год тут было 30 двароў[8].
На 1620 год у Качэрычах было 20 двароў, дзейнічала царква.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Качэрычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Бабруйскага павету.
На 1844 год у склад маёнтку Качэрычы ўваходзіла вёска Старцы, дзе ў 1845 годзе заснавалі гуту. На 1847 год у Старцах было 45 двароў. У 1882 годзе пачала працаваць вінакурня. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Старцах было 72 двары, хлебазапасны магазын, карчма, заезны двор; на 1907 год — 93 двары. У 1909 годзе адкрылася Старцаўская земская школа, якой у 1913 годзе збудавалі асобны дом.
Паводле А. Ельскага ў 2-й палове XIX ст. Качэрычы таксама называлі Старасёламі[9].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Качэрычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[10], аднак 16 студзеня Масква адабрала паселішча разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Качэрычы вярнуліся ў БССР, у Старцаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну.
У лютым 1935 году ўтварыўся Качэрыцкі раён з цэнтрам у вёсцы Старцах. У красавіку 1939 году Старцам замянілі імя на Кірава, а на месцы фальварку Качэрычаў, каля Старцаў збудавалі пасёлак Кіраўск. Сюды жа перанесьлі адміністрацыйны цэнтар раёну. У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году паселішча знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1944—1954 гадах у Бабруйскай вобласьці.
17 лістапада 1959 году Качэрычы атрымалі афіцыйны статус гарадзкога пасёлку, а 4 чэрвеня 2001 году — статус места.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1844 год — 175 чал. у вёсцы Старцах; 1847 год — 245 чал. у вёсцы Старцах; 1897 год — 542 чал. у вёсцы Старцах
- XX стагодзьдзе: 1907 год — 609 чал. у вёсцы Старцах; 1959 год — 2980 чал.[11]; 1971 год — 4,7 тыс. чал.; 1977 год — 5,8 тыс. чал.; 1997 год — 10 тыс. чал.; 1998 год — 10,1 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 8,8 тыс. чал.; 2006 год — 8,6 тыс. чал.; 2008 год — 8,7 тыс. чал.; 2009 год — 8756 чал.[12] (перапіс); 2015 год — 8752 чал.[13]; 2016 год — 8817 чал.[14]; 2017 год — 8767 чал.[15]; 2018 год — 8646 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У месьце працуюць 2 сярэднія, спартовая школы, школа мастацтваў.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе лякарня на 145 шпітальных ложкаў і паліклініка на 250 наведваньняў у зьмену.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры
Мас-мэдыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выдаецца раённая газэта «Кіравец».
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1972 і 1980 гады зьявіліся генэральныя пляны мястэчка, у адпаведнасьці зь імі цэнтральная частка забудоўвалася 2—3-павярховымі дамамі, у паўночна-ўсходнім сэктары вядзецца будаваньне 2—5-павярховых дамоў.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці. Ільнозавод.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Качэрычаў |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спыніцца можна ў гасьцініцы «Сузор’е»[16].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Захаваўся Качэрыцкі парк, закладзены ў пачатку ХХ ст.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рыгор Крынчык (нар. 1927) — доктар фізычна-матэматычных навук, прафэсар
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапанімікі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Вячорка В. Не Акцябарскі, а Рудобелка; не Дзяржынск, а Койданаў; ня Кіраўск, а Качэрычы // Радыё Свабода, 25 траўня 2016 г.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 592 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 278.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 179.
- ^ Грузьдзіловіч А. Койданава замест Дзяржынску, Качэрычы замест Кіраўску, але ці вяртаць назву Раманава замест Леніна? // Радыё Свабода, 17 красавіка 2015 г.
- ^ Гарбацэвіч А. 9 беларускіх гарадоў, якім варта вярнуць спрадвечныя назвы // Наша Ніва, 27 траўня 2016 г.
- ^ а б ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 96.
- ^ Jelski A. Kaczerycze // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 654.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 11.
- ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 592 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.