Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Качэрычы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Я толькі што размаўляў зь Вінцуком Вячоркай. Ён пахваліў супольнасьць, што ў нас ёсьць правіла Вікіпэдыя:Гістарычныя назвы. Я яму расказаў, што ў нас менавіта Прапойск і Прапойскі раён. На гэтае ён адказаў: дык і Верхнядзьвінскі раён павінен быць Дрысенскім. На гэтае я яму адказаў: дык ён у нас і так Дрысенскі. Ён быў прыемна зьдзіўлены ад такой навіны. Сказаў, што мы ўсё правільна робім і трэба абавязкова вяртаць гістарычныя назвы. Таксама яму было вельмі цікава, а як у нас называецца Кіраўск... Сказаў, што населенаму пункту трэба абавязкова вярнуць гістарычную назву — Качэрычы. --Ліцьвін (гутаркі) 20:34, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

У прынцыпе Сяргей Харэўскі піша, што Качэрычы перайменавалі ў Кіраўск. Дарэчы, Вінцук Вячорка таксама піша пра перайменаваньне: Так і фальварак Качэрычы перайменавалі ў Кіраўск, утварылі Кіраўскі раён, але з цэнтрам у суседняй вёсцы Старцах, якую пазьней пераназвалі ў Кірава. Потым перанесьлі цэнтар Кіраўскага раёну ў пасёлак Кіраўск, а ў 1955 Кіраўск абʼядналі зь вёскай Кіравам. Тэатар тапанімічнага абсурду. Хоць фармальна бальшавікі нібы заснавалі пасёлак на месцы (відаць, замест) фальварку, але фактычна гэта было перайменаваньнем. Таму асабіста я падтрымліваю перанос. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:28, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
Падтрымліваю: вось тут нават калі б сп. Вячорка ня быў праінфармаваны, варта перанесьці хоць дзеля аднастайнасьці (гістарычныя — дык гістарычныя, савецкія — дык савецкія). І паўтаруся: я — безумоўна за гістарычныя.--Lesnas ättling (гутаркі) 22:01, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
А вось што рабіць з раёнам... Раней толькі Качэрыцкая воласьць існавала... А тутака згадваецца Качэрыцкі раён :-) --Ліцьвін (гутаркі) 23:45, 16 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Дык Качэрыцкі раён? Я артыкул не рэдагую пра горад, бо лепш адразу высьветліць і гэтае пытаньне. --Ліцьвін (гутаркі) 16:11, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Асабіста я ня бачу нейкіх істотных адрозьненьняў з артыкулам Ігуменскі раён: і тут, і там назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі зьяўляецца вытворнай ад назвы яе цэнтру. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:41, 17 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]