Windows Phone

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Windows Phone
WindowsPhone8Purple.svg
Распрацоўнік
Microsoft (Рэдманд(en), штат Вашынгтон, ЗША)
Выпускі
Сямейства АС Microsoft Windows
Першы выпуск 21 кастрычніка 2010 (10 гадоў таму)
Апошні стабільны рэліз [+/−]
Мовы Беларуская і 50 іншых
Мовы праграмаваньня C++, C, C#
Тып ядра Гібрыднае (Windows NT на W.P. 8), маналітнае (Windows CE на W.P. 7)
Стандартны інтэрфэйс Графічны (Мэтро)
Ліцэнзія карыстальніцкая
Вэб-сайт www.windowsphone.com
Бягучы стан

Windows Phoneмабільная апэрацыйная сыстэма Microsoft, што замяніла ў 2010 годзе Windows Mobile. Выдадзеная 29 кастрычніка 2012 году W.P. 8 займела беларускамоўны інтэрфэйс.

Інтэрфэйс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Экран запуску складаўся з жывых плітак, што паказвалі апошнія зьвесткі, паведамленьні і навіны адпаведна праграме, спасылкай на якую яны адначасна служылі. Канцэнтратары гульняў, запісаў, кантактаў, музыкі і відэа, фатаздымкаў прызначаліся для галіновага прагляду зьвестак. Кіраваньне ажыцьцяўлялася дотыкамі да экрана, змаўчальны цёмны фон якога падаўжаў тэрмін службы акумулятара.

Увод тэкста[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Экранная клявіятура дазваляе ўводзіць тэкст і знакі пачуцьцяў (усьмешка) дотыкам. Пры наборы тэксту зьяўляюцца падказкі. Утрыманьне клявішы выяўляе выбар дадатковых знакаў. Апраграмаваньне падтрымлівае ўвод тэкста і з апаратнай клявіятуры пры яе наяўнасьці на смартфоне. Націск да літары дадаецца ўтрымліваньнем набранай літары.

Паведамленьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гутаркі дазваляюць у адной размове пераключацца між тэкставымі паведамленьнямі і чатам Facebook і Messenger.

Аглядальнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Internet Explorer 10 дазваляе ствараць сьпіс выбраных вэб-старонак і пліткі са спасылкамі на экране запуску, як і адначасна адчыняць да 6 асобных вокнаў-укладак. Таксама магчыма выкарыстоўваць жэсты, маштабаваньне, абмен спасылкамі і пошук па старонцы.

Кантакты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канцэнтратар кантактаў дазваляе зьбіраць у разьдзел «Што новага» адрасныя кнігі з сацыяльных сетак і электроннай пошты.

Смартфоны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Windows Phoneсховішча мультымэдыйных матэрыялаў